Аляксандар Лукашэнка сустрэўся зь міністрам энэргетыкі і нафты Вэнэсуэлы Рафаэлем Рамірэсам.
Раней А.Лукашэнка папрасіў Уга Чавэса накіраваць у Менск свайго прадстаўніка для абмеркаваньня рэалізацыі сумесных праектаў. І той апэратыўна прыслаў міністра энэргетыкі і нафты.
А.Лукашэнка заявіў яму, што не бачыць перашкод для рэалізацыі сумесных з Вэнэсуэлай праектаў:
“Гэта ня толькі пытаньні беларуска-вэнэсуэльскіх адносін, гэта пытаньне нашага сумеснага прасоўваньня ў Лацінскай Амэрыцы. Мы можам паказаць, што можна супрацоўнічаць з малымі, сярэднімі дзяржавамі, і гэта будзе мець той жа эфэкт. Як і супрацоўніцтва з такімі гігантамі як ЗША”.
Беларусь мае праекты па здабычы ў Вэнэсуэле нафты, будаўніцтве аграгарадкоў, зборцы аўтамабільнай і трактарнай тэхнікі, рэалізацыя якіх ускладнілася ў сувязі з глябальным эканамічным крызісам.