Амэрыканскі адвакат Эмануіл Зэльцэр, памілаваны А.Лукашэнкам, першае інтэрвію па вяртаньні ў Нью-Ёрк абяцаў Радыё Свабода.
Шаноўныя чытачы, вы можаце задаць спадару Зэльцэру сваё пытаньне, пакінуўшыя яго ў камэнтарах да гэтага артыкула. Наш карэспандэнт пад час інтэрвію са спадаром Зэльцэрам ужо сёньня выкарыстае найбольш цікавыя з вашых пытаньняў. На астатнія мы папросім спадара Зэльцэра адказаць пазьней пісьмова.