Новая перадача сэрыі “Паштовая скрынка 111”. Эфір 1 ліпеня 2009 году.
Значная частка лістоў і тэлефанаваньняў, якія мы атрымліваем апошнім часам ад нашых слухачоў, — на тэму шматдзённай галадоўкі ў турме ваўкавыскага прадпрымальніка Мікалая Аўтуховіча. Ён пратэстуе супраць крымінальнага перасьледу, які лічыць незаконным. Нагадаю, Мікалая Аўтуховіча і двух ягоных калегаў, якія таксама застаюцца пад арыштам, абвінавачваюць у падпале дома міліцыянта і яшчэ ў некалькіх крымінальных злачынствах. Самі арыштаваныя лічаць крымінальны перасьлед помстай за сваю грамадзкую дзейнасьць.
Пачну сёньняшнюю размову зь ліста на гэтую тэму, які даслала Галіна Александроўская з Магілёва. Слухачка піша:
“Вельмі прашу ўсіх, хто тэлефануе на “Свабоду” наконт актывістаў, якія галадуюць за справядлівасьць: калі ласка, пакіньце пры сабе свае любімыя фразы кшталту “Ўсё роўна ў вас нічога не атрымаецца”.
Мікалай Аўтуховіч не патрабуе чагосьці звышнатуральнага. Ён дамагаецца, каб выконвалі элемэнтарныя правы чалавека. Дзеля гэтай сваёй барацьбы ахвяраваў уласным здароўем. У чалавека жыцьцё трымціць на валаску, а наш усёмагутны, усясільны валадар, нібы палахлівы заяц, схаваўся за глухую сьцяну маўчаньня. Ды яшчэ афіцыйная прапаганда ўсяляк аблівае брудам апазыцыйную моладзь, якая, рызыкуючы трапіць у няволю, выказвае сваю салідарнасьць з галадоўнікам.
Мікалай Аўтуховіч даў сапраўдны бой гэтай уладзе, і вынікі змаганьня абавязкова будуць. Нікуды не схаваюцца ад адказнасьці тыя, хто змусіў Мікалая да галадоўкі. Іншага выйсьця ў яго не было”.
Слухачы, якія скептычна ставяцца да спосабу змаганьня, абранага Мікалаем Аўтуховічам, маюць такое ж права выказваць свае думкі, як і вы, спадарыня Галіна. Варта адзначыць, што для пэсымізму ў вашых апанэнтаў ёсьць важкія падставы. За апошнія пятнаццаць год апазыцыйныя палітычныя лідэры і актывісты дзясяткі разоў абвяшчалі і праводзілі рознага кшталту галадоўкі, прад’яўляючы патрабаваньні да ўлады. Але цяжка згадаць выпадак, калі б улада ішла на саступкі пад ціскам менавіта гэтых акцыяў пратэсту. Хоць, зь іншага боку, самаахвярнасьць і мужнасьць людзей, якія наважваюцца на такі крок адчаю, безумоўна, выклікаюць пэўны розгалас — і ў беларускім грамадзтве, і ў тых палітычных інстытуцыях на Захадзе, якім неабыякавая сытуацыя з правамі чалавека ў Беларусі.
Наш слухач Васіль Валошка з пасёлку Радашкавічы Маладэчанскага раёну зьвярнуў увагу на адну зь нядаўніх заяў Аляксандра Лукашэнкі перад замежнымі журналістамі — наконт таго, што прэзыдэнта ў Беларусі выбірае народ і што ён, Лукашэнка, сыдзе толькі тады, калі народ таго пажадае. Васіль Валошка з гэтай нагоды піша:
“Пра які выбар можна казаць, калі большую палову гэтага народу гвалтам гоняць на датэрміновае галасаваньне пад пагрозай спыненьня працоўнага кантракту, калі студэнтаў шантажуюць праблемамі з экзамэнацыйнай сэсіяй і месцамі ў інтэрнатах? А чаго варта яшчэ адна нядаўняя заява Лукашэнкі — што сто працэнтаў апазыцыянэраў таемна ці яшчэ нейкімі схаванымі спосабамі просяцца да яго на працу? Калі размова ідзе пра сто працэнтаў, дык, значыць, просяцца і Казулін, і Лябедзька, і Шушкевіч, і многія іншыя?
Страшна тое, што Лукашэнка ведае: усё гэта будуць чуць і тыя, каго гналі на датэрміновае галасаваньне, і тыя, хто ні пры якіх абставінах не папросіцца да яго на працу. І што і тыя, і другія чарговы раз сьцерпяць. А калі і будуць абурацца — дык толькі ў коле блізкіх людзей, на ўласных кухнях.
Пасьля ўсяго гэтага думаеш: і да чаго мы яшчэ дажывем у гэтай краіне — краіне хлусьні, страху і халуйства?”.
Напэўна, спадар Валошка, зьмены адбудуцца толькі тады, калі большасьць грамадзтва не захоча болей цярпець такі стан рэчаў, калі абурэньне і пачуцьцё пратэсту стануць мацнейшымі за страх. І апазыцыйных актывістаў гэта, бадай, датычыць у значна большай ступені, чым усіх астатніх. А пакуль абурэньне не выходзіць за сьцены кухняў — улада можа адчуваць сябе ў бясьпецы. І дазваляць сабе такія выказваньні, пра якія вы, спадар Валошка, пішаце ў сваім лісьце.
Пра тое, як мяняюцца пад уплывам эканамічнага крызісу жыцьцё і настроі людзей у далёкіх ад сталіцы рэгіёнах, паведамляе ў сваім новым лісьце на “Свабоду” наш даўні сябар Павал Сац зь вёскі Асавая Маларыцкага раёну. Слухач піша:
“Нядаўна сустрэў аднаго знаёмага, які працуе ў ваенкамаце. Здавалася б: дзяржаўная ўстанова, стабільная зарплата, якую заўсёды своечасова выдаюць, розныя сацыяльныя йльготы... Але, аказалася, і ён скардзіцца на жыцьцё. Апошнім часам нават у дзяржаўных установах умовы пагоршыліся: заробкі не паднімаюць, прэміі скарацілі ці ўвогуле адмянілі. Цэны ж тым часам не стаяць на месцы.
А што казаць таму няшчаснаму трактарысту, які ў калгасе з раніцы да вечара глытае пыл на полі, атрымліваючы за гэта вартыя жалю капейкі? Дый тыя апошнім часам выплочваюць несвоечасова. Утрымлівае чалавека на такой працы найчасьцей толькі так званы “прэзыдэнцкі” домік: сыдзеш з калгаса — выкінуць на вуліцу.
А ў якім становішчы апынуліся апошнім часам прадпрымальнікі? Вось прыехалі нядаўна да аднаго майго знаёмага правяральшчыкі зь Берасьця. Кажуць: паколькі ты зьвязаны з тэхнікай, дык парушаеш экалёгію. Плаці. Ён абураецца: “Чаго вы менавіта да мяне прычапіліся? Вы на вуліцы забруджаньне замерце. Там цяжкія грузавікі, трактары езьдзяць. Бруд, нават тратуара няма”. Не, кажуць, мы прыехалі праверыць менавіта цябе”.
Кантралёры зь дзяржаўных службаў добра праінструктаваныя: каго трэба штрафаваць няспынна і жорстка, а да каго ставіцца паблажліва і мякка. Бо з каго спаганяць грошы за брудную вуліцу ці за састарэлую цяжкую тэхніку, якая не адпавядае ніякім экалягічным нормам? З раённай камунальнай службы? Ці зь дзяржаўных будаўнічых трэстаў? Дык гэта тая ж дзяржаўная кішэня, зь якой кормяцца і ўсе кантралёры, і райвыканкам. Ну не хапае ў дзяржавы грошай на рамонт вуліцаў і на новую тэхніку. Кантралёры да гэтых аб’ектыўных абставінаў павінны ставіцца паважліва. Іншая справа — прыватны гаспадар, прадпрымальнік. За чый яшчэ кошт, калі не за ягоны, напаўняць дзяржаўную казну? Зрэшты, як і ўласную кішэню многіх нячыстых на руку правяральшчыкаў...
Лёс нацыянальнай культуры, высокага клясычнага мастацтва турбуе нашага слухача Віктара Баранава з Рагачова. У сваім лісьце на “Свабоду” слухач піша:
“У людзей цяпер адзін клопат — як здабыць кавалак хлеба, як выкруціцца так, каб хапіла грошай на адзеньне і на лекі. Пра справы духоўныя, пра нацыянальную культуру і мову ня надта хто думае. Як у свой час вынішчалі цэрквы і веру ў Бога, так у наш час са сьвядомасьці людзей вынішчаюць усьведамленьне таго, што яны — беларусы. На роднай мове ўжо амаль ніхто не размаўляе. Большасьць людзей і не разумее гэтую мову. Нават песьні і музыку беларускую не трансьлююць па радыё ды тэлебачаньні.
Аляксандар Лукашэнка ў свой час быў атэістам, уступіў у партыю і ў арміі быў палітруком. А цяпер ахвотна будуе праваслаўныя храмы, сустракаецца зь мітрапалітамі. Тое, што вынішчаецца ўсё нацыянальнае, што па радыё і тэлебачаньні гучыць адна расейская папса — яго, відаць, ня надта турбуе. Ён цалкам задаволіў свае амбіцыі, усім даў зразумець, хто ў доме гаспадар. І дырыжыруе ўсімі, як яму ўздумаецца.
Я вось часам думаю: каму ў Беларусі патрэбен опэрны тэатар, у рэстаўрацыю якога нядаўна ўкладзена столькі народных грошай? Калі я па радыё і тэлебачаньні ня маю магчымасьці паслухаць добрую музыку ды іншыя карысныя перадачы, дык і ў опэрным тэатры мне рабіць няма чаго. Ды і ці патрэбен опэрны тэатар самому Лукашэнку? Вунь якое задавальненьне дастаўляе яму хакей. Колькі грошай марнуецца на тое, каб замаўляць з-за мяжы колішніх славутых хакеістаў, якіх потым наш прэзыдэнт з такім майстэрствам перамагае на лядовай пляцоўцы".
Магчыма, опэрнае ды балетнае мастацтва прэзыдэнту Лукашэнку вялікага эстэтычнага задавальненьня і не дастаўляе: сярод частых наведнікаў тэатру ён не заўважаны. Але тое, што ён усьведамляе значнасьць гэтага мастацтва як пэўнага нацыянальнага сымбалю, як сьведчаньня сьпеласьці нацыі і дзяржавы, духоўных набыткаў народу — гэта пэўна. Тое, што дзесяткі мільёнаў даляраў былі выдаткаваны на рэстаўрацыю даваеннага архітэктурнага помніка — будынка Нацыянальнага Вялікага тэатру опэры і балету — сёньня ня ставіць у віну Аляксандру Лукашэнку нават апазыцыя. І наступныя пакаленьні беларусаў наўрад ці будуць дакараць за гэта сёньняшнюю ўладу. Іншая справа — дзясяткі дарагіх лядовых палацаў, пабудаваных за апошняе дзесяцігодзьдзе ня толькі ў буйных гарадах, але нават і ў невялікіх райцэнтрах Беларусі. Будучыня гэтых цяжкавытлумачальных для небагатай краіны аб’ектаў, якія вымагаюць вялікіх выдаткаў ня толькі пры будаўніцтве, але і пры эксплюатацыі, ужо сёньня выглядае ня надта пэўнай.
Дзякуй усім, хто знайшоў час для ліста на “Свабоду”. Пішыце. Чакаем новых допісаў.
Праграма “Паштовая скрынка 111” выходзіць у эфір кожную сераду.
Аўтару можна пісаць на адрас zdankov_rs@tut.by