Вершы Рыгора Барадуліна, Андрэя Хадановіча, Ігара Сідарука, апавяданьні Ніла Гілевіча, Вінцэся Мудрова, Сяргея Астраўца, п’еса Алеся Петрашкевіча — гэта ды шмат што іншае знойдзе чытач у новым, саракавым нумары недзяржаўнага літаратурна-мастацкага часопісу “Дзеяслоў”. Але найперш зьвяртае на сябе ўвагу невядомае раней апавяданьне Васіля Быкава “Прыклад далёкага сябра”.
Гэтае апавяданьне чакала на друк шэсьцьдзесят гадоў. Напісана яно было ў 1949-м. Малады пісьменьнік прапанаваў свой твор рэдакцыі газэты “Гродзенская праўда”. Але зь нейкіх прычын яго там не надрукавалі. Апавяданьне захаваў у сваім асабістым архіве тагачасны адказны сакратар газэты Мікола Аўчароў. Далей гаворыць галоўны рэдактар “Дзеяслова” Барыс Пятровіч:
“Дзіўна проста, што адказны сакратар зьвярнуў увагу на маладога аўтара. Мала таго, што зьвярнуў увагу — адклаў яго апавяданьне. Больш за тое, ён забраў яго з сабой у Таганрог, калі зьяжджаў. І потым, праз дваццаць пяць гадоў, даслаў Васілю Ўладзімеравічу пераплеценым як падарунак да пяцідзесяцігодзьдзя”.
Адметнасьць дзеясловаўскай публікацыі апавяданьня “Прыклад далёкага сябра” — ня толькі ў тым, што яна першая для гэтага твора Быкава. Барыс Пятровіч працягвае:
“Мала таго, што яно невядомае. Гэта ўвогуле першае са знойдзеных апавяданьняў Быкава, якое напісана па-беларуску. Да гэтага ў “Гродзенскай праўдзе” друкаваліся два апавяданьні Васіля Ўладзімеравіча па-расейску. І яны ўвайшлі ў сёмы том Поўнага збору твораў. Апавяданьня, якое надрукавана ў саракавым нумары “Дзеяслова”, у гэтым найбольш поўным на сёньня выданьні якраз няма”.
Першае беларускамоўнае апавяданьне Быкава знайшла ў яго хатнім архіве ўдава пісьменьніка Ірына Міхайлаўна. З гледзішча сёньняшніх дзён яно выглядае крыху неўласьцівым для таго Быкава, якога мы цяпер ведаем. Але спадар Пятровіч лічыць, што гэты твор цікавы нам як факт гісторыі літаратуры.
“Вельмі добра, што ён нарэшце надрукаваны, таму што ён нам цікавы найперш як факт гісторыі літаратуры, як факт літаратурнай спадчыны Васіля Ўладзімеравіча Быкава. Нам, я думаю, усім будзе цікава пачытаць, паглядзець твор, зь якога пачынаў некалі клясык беларускай літаратуры”.
Апрача невядомага твору, новы нумар “Дзеяслова” друкуе яшчэ шэраг матэрыялаў, прысьвечаных 85-годзьдзю Васіля Быкава.