Агляд тэлефанаваньняў на “Свабоду” за 30 чэрвеня, аўторак.
Падчас нарады з апэратыўна-камандным складам МУС Аляксандар Лукашэнка назваў ганьбай для міліцыі тое, што вінаватыя ў выбуху, які прагучаў у ноч на 4 ліпеня 2008 году ў Менску, ня знойдзеныя і не пакараныя. Нагадаем, што тады пацярпелі каля паўсотні чалавек. Камэнтар слухача:
Ільля Копыл: “Добры вечар, “Свабода”. Сёньня на беларускіх каналах была паказана нарада зь сілавымі структурамі, на якой было агучана абурэньне тым, што ня знойдзены злачынцы, якія зьдзейсьнілі выбух 3 ліпеня мінулага году ў горадзе Менску. Але з таго часу прайшоў усяго толькі 1 год. Юры Захаранка зьнік 7 траўня 1999 году. Прайшло 10 гадоў, і ўлада не абураецца. А тых, хто абураецца, затрымліваюць, судзяць, штрафуюць, арыштоўваюць. Прайшло амаль 10 гадоў, як зьніклі Віктар Ганчар і Анатоль Красоўскі, амаль 9 гадоў, як зьнік Дзьмітры Завадзкі. Сюды трэба дадаць і загадкавую сьмерць Генадзя Карпенкі. І ніякага абурэньня. Цішыня”.
Беларусь зьвярнулася ў Эўразьвяз з просьбай аб выдзяленьні крэдыту. Гэта пацьвердзіла эўракамісар Бэніта Фэрэра-Вальднэр падчас свайго візыту ў Менск. Выказваньне на гэтую тэму:
Спадарыня: “Да той пары, пакуль Лукашэнка не атрымае крэдыты ад Эўразьвязу, МВФ, адносіны з Расеяй будуць быццам бы пагаршацца. Як толькі эўрапейскія грошы апынуцца ў беларускіх банках, адносіны Лукашэнкі з Расеяй пачнуць паляпшацца. Усе гэтыя малочныя, газавыя і іншыя заплянаваныя дзеяньні Лукашэнкі з Расеяй вядуцца для таго, каб выцягнуць з Эўразьвязу як мага хутчэй крэдыты. Утрымліваць Лукашэнку Расеі даволі складана ці нават немагчыма. Так што, даючы крэдыт Лукашэнку, Эўразьвяз дапамагае расейскаму рэжыму ўтрымліваць беларускі рэжым”.
Далей слухач задае пытаньне:
Андрэй, Быхаў: “Паважаная “Свабода”. Адкажыце, калі ласка, на пытаньне: ці сапраўды ў Афрыцы інжынэры-спэцыялісты атрымліваюць заробкі ў памеры 70 тысяч даляраў на год?”
Адказвае палітык і эканаміст Яраслаў Раманчук:
“Інжынэры вельмі добра там зарабляюць, нават тыя, якія туды прыяжджаюць. Але такіх месцаў працы вельмі мала і трэба быць вельмі падрыхтаваным і высокакваліфікаваным спэцыялістам. Безумоўна, калі вы патрапіце ў якую-небудзь краіну па кантракце здабываць нейкія рэсурсы, то заробкі таксама будуць вельмі і вельмі добрыя. Але ў самой Афрыцы ўзровень жыцьця значна ніжэйшы за беларускі, і таму зайздросьціць Афрыцы няма чаго”.
Вэтэраны вайны ў Аўганістане Алег Воўчак і Аляксандар Камароўскі накіравалі ў Генэральную пракуратуру ліст у абарону прадпрымальніка з Ваўкавыску Мікалая Аўтуховіча, які трымае галадоўку пратэсту супраць зьняволеньня больш за два месяцы. Тэлефанаваньні на гэтую тэму:
Спадар: “Як быць і што рабіць, калі правы і закон на сабе не адчуваць? Выходзіць, што — трэба пачаць галадаваць? Хлопцы, ня трэба. Гэта вельмі рызыкоўная мера. Парвяце толькі сваё здароўе. Каб правы вашы пайшлі ў народ, рабіце, як бальшавікі. Яны ішлі ў народ ці ў падпольле”.
Спадар: “Звычайна зь вялікім задавальненьнем я слухаў на хвалях “Свабоды” голас Ніны Ярмалінскай, якая ў маім уяўленьні была апірышчам патрыятызму, мужнасьці і дэмакратыі ў сваім рэгіёне. Была. І вось раптоўна я пачуў яе выказваньне наконт Мікалая Аўтуховіча і наагул усіх прадпрымальнікаў. Я асабіста ніякага дачыненьня да прадпрымальніцтва ня маю, але сярод добрых маіх знаёмых ёсьць нямала людзей з таго асяродку. Хачу засьведчыць, што ўсе яны вельмі прыстойныя і сумленныя людзі. Больш за тое, гэта апантаныя барацьбіты за беларушчыну і за свабоду ўсіх беларусаў. Яны заўсёды знаходзяцца наперадзе грамадзянскіх і палітычных рухаў. Ніколі не хаваюцца за сьпіны іншых грамадзянаў, проста гледзячы ў вочы амапаўцам ды іншым сілавікам. Магу назваць некаторыя імёны: Леў Марголін, Віктар Гарбачоў, Уладзімер Казак, Ігар Леднік і многія іншыя”.
Уладзімер Навагрудзкі: “Добрай раніцы. Сёньня я са зьдзіўленьнем даведаўся, што Аўтуховіч, галадаючы сам, аказваецца, змагаецца і за мяне, і за мае правы. Калі так, то няхай сканчае. Таму што я лічу, што гэта глупства”.
Пятро Жураўлёў, Менск: “Добры дзень, Свабода! Мяне вельмі непрыемна ўразілі пачутыя па Радыё Свабода выказваньні Ніны Ярмалінскай з Салігорску, якія тычыліся лёсу спадара Аўтуховіча. Вядома, што ён працяглы час галадае ў турме, змагаючыся за свае, а таксама і за нашыя грамадзянскія правы. Можа, і сапраўды спадарыня Ніна вельмі ня любіць прадпрымальнікаў, але справа тут зусім у іншым. Спадар Аўтуховіч зараз знаходзіцца на мяжы жыцьця і сьмерці. А як мы бачым, у жанчыны няма нават простага людзкога спачуваньня да гэтага чалавека. Вы, спадарыня, кажаце, што змагаецеся за беларушчыну. Але беларушчына, як я разумею, немагчымая без гуманнага стаўленьня да чалавека”.
Працягваем праграму выказваньнямі на адрас Радыё Свабода:
Мікола Чыбісаў, Казлоўшчына: “Вялікі дзякуй вам, што вы гаворыце па Радыё Свабода пра фальшаваньне выбараў у нас, што трэба мяняць выбарчае заканадаўства. Людзі галадаюць, людзі гінуць — гэта вынікі і справы выбарчага заканадаўства ды фальшаваньня выбараў”.
Ніна Ярмалінская, Салігорск: “Вітаю, Радыё Свабода! Знакавай падзеяй чэрвеня месяца быў 85-гадовы юбілей народнага пісьменьніка Беларусі Васіля Быкава. З захапленьнем паслухала “Доўгую дарогу дадому” ў аўтарскім чытаньні Васіля Ўладзімеравіча і ўрыўкі зь ягоных твораў, якія чыталі вядомыя асобы нашай краіны Станіслаў Шушкевіч, Барыс Пятровіч, Уладзімер Някляеў і іншыя. Вялікі дзякуй усім тым, хто ствараў такія цікавыя перадачы, і вядучаму іх — журналісту Радыё Свабода Сяргею Навумчыку. Лічу, што хутка па ўсёй Беларусі, замест помнікаў Леніну, будуць стаяць помнікі Васілю Быкаву”.
Спадар: “Дарагая “Свабода”! Шчыры дзякуй за ўсе перадачы і асаблівы дзякуй за тое, што вы выпускаеце кніжную сэрыю “Быкаў на Свабодзе”, “Верш на Свабоду” і інш. І вось апошняя кніжка Дракахруста. Ёсьць такая прапанова — выдаць кніжку “Званкі на Свабоду”, “Лісты на Свабоду”, можна пад адной вокладкай “Званкі і лісты на Свабоду”. Цікавы быў бы матэрыял: Ільля Копыл, Анастас Семяновіч, Ларыса і іншыя. Вельмі б хацелася, каб такая кніжка пабачыла сьвет. Шчыры дзякуй за ўвагу. Усяго добрага”.
Шаноўныя слухачы! Нагадаем: тэлефон “Свабоды” ў Менску — 266-39-52, працуе 24 гадзіны на суткі. Нумар мабільнай сувязі для СМС-паведамленьняў: + 375 29 391 22 24. Тэлефануйце і пішыце! Дзяліцеся навінамі, выказвайце сваё стаўленьне да падзеяў у Беларусі і ў сьвеце. Мы таксама чакаем водгукаў на працу Радыё Свабода.