“У Расеі існуе забарона на набыцьцё беларускіх тавараў. Хаця фармальна яна скасаваная”, – заявіў першы віцэ-прэм’ер беларускага ўраду Ўладзімер Сямашка.
Такія дзеяньні расейскіх уладаў нэгатыўна адбіліся на беларускім экспарце і эканамічным стане прадпрыемстваў.
Аб’ём вытворчасьці на некаторых прадпрыемствах. Зьвестказа першыя 5 месяцаў 2009 году ў параўнаньні з аналягічным пэрыядам летась:
МАЗ | 57,6% |
Беларуськалій | 46,6% |
БАТЭ | 51% |
МТЗ | 82% |
Значна павялічыўся запас гатовай прадукцыі, які на сёньня складае 94,9 працэнта месячнай вытворчасьці. Вырасла адмоўнае сальда зьнешняга гандлю.