Выйшла 16-я кніга з сэрыі “Бібліятэка Свабоды. XXI стагодзьдзе” “Акцэнты Свабоды” Юрыя Дракахруста. Гэтая кніга — зборнік выбраных перадачаў праграмы Беларускай службы Радыё Свабода «Праскі акцэнт», якія выйшлі ў эфір у 2001—2008 гадох.
Павал Севярынец камэнтуе кнігу:
“Кніга Юрыя Дракахруста — гэта нешта вельмі патрэбнае беларускаму грамадзтву, бо ў нас заўжды бракавала добрай сур'ёзнай аналітыкі, грунтоўных разважаньняў. А ў спадара Юрыя — проста ўнікальная здольнасьць ставіць пытаньні рубам і падаваць іх у такім нечаканым ракурсе, што дакапацца да сутнасьці аказваецца проста. Таму гэтая кніга спадара Дракахруста будзе, безумоўна, карысная і адмыслоўцам у беларускай палітыцы, культуры, і шырокаму колу чытачоў”.