Сытуацыю ў расейска-беларускіх адносінах пракамэнтаваў нашаму радыё Грыгорый Яўлінскі, вядомы расійскі эканаміст і палітык, заснавальнік партыі “Яблоко”, а зараз прафэсар Вышэйшай школы эканомікі.
Радыё Свабода: У абвастрэньні адносін зь Беларусьсю з-за малака, з-за мытні вы бачыце эканамічныя праблемы супрацоўніцтва Расеі зь Беларусьсю, ці гэта чыста палітычная гісторыя?
Яўлінскі: Гэта чыста палітычная гісторыя. Яна зьвязаная з тым, што Лукашэнка ня можа ўспрымаць стылістыку сёньняшняй расейскай улады. Ён увесь час сутыкаецца з рознымі дзеяньнямі расейскай улады, якія, магчыма, і падобныя на яго ўласныя ў іншых выпадках, але такія аднолькавыя полюсы — яны адштурхоўваюцца. Гэта і ёсьць сутнасьць пытаньня.
Радыё Свабода: Атрымліваецца, справа ў стылістыцы, а ня ў сутнасьці палітыкі?
Яўлінскі: Не, тут справа датычыць і сутнасьці палітыкі, якая заключаецца ў тым, што ёсьць абсалютнае жаданьне Расеі дамінаваць у адносінах да Беларусі. А Лукашэнка спрабуе неяк супрацьстаяць гэтаму ў такой форме, у якой ён у стане гэта рабіць. А ціск мацнее.
Радыё Свабода: Як вы лічыце, ён зможа пасьпяхова супрацьстаяць гэтаму ціску?
Яўлінскі: Гэта складанае пытаньне, таму што гэта залежыць ад таго, наколькі ён будзе гатовы супрацоўнічаць зь іншымі партнэрамі, напрыклад, з Украінай або з Эўразьвязам. Гэта яшчэ залежыць і ад таго, наколькі яго магчымыя партнэры ў Эўразьвязе або ва Ўкраіне акажуцца разумнымі і здольнымі працаваць у гэтым кірунку.
Радыё Свабода: Ці вы думаеце, што Эўразьвяз — дакладна ведаючы, што збліжэньне зь Беларусьсю выкліча вельмі рэзкую, адмоўную рэакцыю Масквы — будзе здольны разьвіваць адносіны з Лукашэнкам?
Яўлінскі: Ня ведаю. Па сутнасьці, Эўразьвяз не заўсёды разумее, што трэба рабіць. На прыкладзе Ўкраіны мы вельмі выразна бачым, што ён вельмі часта не спраўляецца з заданьнем.
Радыё Свабода: Калі я вас добра разумею, дык вы лічыце, што сытуацыя ў расейска-беларускіх адносінах цяпер адкрытая, і цяжка прадбачыць, чым закончыцца сёньняшні віток супрацьстаяньня?
Яўлінскі: Сытуацыя будзе даволі доўга ў гэткім адкрытым стане, таму што ў Лукашэнкі сапраўды ёсьць шэраг варыянтаў дзеяньня. На прыклад, калі ў яго будзе нейкае ўзаемнае паразуменьне з Украінай адносна транзыту газу, гэта будзе вельмі істотная рэч. Масква ўвесь час дабіваецца сфэры ўплыву, а Беларусь вельмі яскрава паказвае, што можна дабівацца сфэры ўплыву колькі заўгодна, але калі тыя, каго вы хочаце залічыць да сваёй сфэры ўплыву, не жадаюць быць у гэтай сфэры, дык нічога з гэтага не атрымаецца.