У Менску затрымалі ўдзельнікаў акцыі салідарнасьці

Спэцназаўцы затрымалі каля двух дзясяткаў актывістаў кампаніі “Эўрапейская Беларусь”.

Супрацоўнікі міліцыі пратрымаўшы маладых людзей больш за дзьве гадзіны пачалі іх адпускаць без складаньня пратаколаў. Яны перапісалі прозьвішчы ўдзельнікаў пікету і ўсіх адпусьцілі.

Маладыя людзі ў Дзень салідарнасьці з палітвязьнямі і сем’ямі зьніклых трымалі расьцяжкі “Свабоду Аўтуховічу!”і “Свабоду палітвязьням!” насупраць кінатэатру “Беларусь” ля станцыі “Фрунзенская” ў Менску.

На месца пікету прыйшлі кіраўнікі менскай міліцыі. Яны выклікалі спэцназаўцаў. Актывістаў закінулі ў аўтобус і адвезьлі ў міліцыю.







Затрыманых актывістаў пачалі адпускаць з пастарунку каля 20-й гадзіны без складаньня пратаколаў.