Прыхільнікі творчасьці Ігара Бабкова дачакаліся яго новай кнігі — у выдавецтве “Логвінаў” выйшаў зборнік паэта “Засынаць, прачынацца, слухаць галасы рыб”. Перад тым былі паэтычныя зборнікі “Solus Rex” і “Герой вайны за празрыстасьць”, раман “Адам Клакоцкі і ягоныя цені” і кніга эсэ “Каралеўства Беларусь. Вытлумачэньне ру(і)наў”.
Кожная новая кніга гэтага аўтара выклікае нязьменную цікавасьць яшчэ зь першай — “Solus Rex”, якая выйшла амаль дваццаць гадоў таму. Філёзаф паводле адукацыі і працы, ён і ў паэзіі застаецца мысьляром. Што дае падставы адным чытачам называць яго паэтычным філёзафам, іншым жа — філязафічным паэтам. А вось як успрымае творчасьць Ігара Бабкова ягоны даўні прыхільнік культуроляг Максім Жбанкоў:
“Можа нават, да беларускай мовы я ў пэўным сэнсе прыйшоў празь вершы Бабкова. Ну і потым я яго вельмі паважаю за ягоныя цудоўныя эсэі. Мне падаецца, што ягоная кніжка „Каралеўства Беларусь. Вытлумачэньне ру(і)наў“ — яна абсалютна, на жаль, прайшла незаўважанай. А гэта сапраўды падзея ў нашым жыцьці, і да яе будуць вяртацца. Я ведаю, што і студэнты цяпер, у тым ліку ў Эўрапейскім гуманітарным унівэрсытэце, яе вывучаюць. То бок гэта сапраўды вельмі такое далікатнае спалучэньне таленавітага літаратара і вельмі канструктыўнага, вельмі своеасаблівага мысьляра. І вось гэты мікс — гэта абсалютна ўнікальная бабкоўская адметнасьць. І таму мне заўсёды вельмі цікава ўсё тое, што ён робіць”.
У новай кнізе Ігар Бабкоў застаецца верным абранаму творчаму мэтаду спалучэньня культурных тэндэнцый Усходу і Захаду, выбудоўваючы паэтычную Эўропу бязь межаў. Спадар Жбанкоў кажа, што менавіта ў гэтым і палягае актуальнасьць ягонага творчага мысьленьня.
“Эўропа бязь межаў, Эўропа, якая існуе на перакрыжаваньні культурных традыцыяў і нейкіх схемаў мысьленьня, можа і нейкіх розных сыстэмаў каштоўнасьцяў — гэта і ёсьць сапраўды пэрспэктыва. Ёсьць пэрспэктыва для Эўропы і, натуральна, для нас, таму што Беларусь — гэта і ёсьць, фактычна, ростані Эўропы. І вось Бабкоў — якраз, можа, гэта першы аўтар, які гэта ня толькі зразумеў, але і ўвасобіў у сваёй творчасьці”.
Дадамо, што ў новай паэтычнай кнізе Ігара Бабкова чытач, да ўсяго, знойдзе яшчэ і шмат пачуцьцёвай інтымнасьці і тонкага лірызму. Гэта кніга пра любоў да жыцьця і каханьне да жанчыны, кніга пра вечнасьць радзімы і вернасьць яе мове.