Міністар замежных спраў Расеі заявіў, што забарона на ўвоз малочнай прадукцыі зь Беларусі не зьяўляецца санкцыямі.
Сяргей Лаўроў заявіў пасьля перамоваў са сваім беларускім калегам Сяргеем Мартынавым, што Расея, забараніўшы ўвоз каля 600 відаў беларускай малочнай прадукцыі, ня ўводзіла ніякіх санкцыяў супраць Беларусі.
“Гэта захады, прадыктаваныя выключна клопатам пра здароўе нашых спажыўцоў. Гэта захады, прадыктаваныя выключна клопатам пра здароўе нашых спажыўцоў. У Расеі ад сьнежня мінулага году дзейнічаюць новыя рэглямэнты, якія апісваюць якасьць малочнай прадукцыі і вызначаюць, у якіх упакоўках і зь якім інфармацыйным напаўненьнем у дачыненьні да пакупнікоў гэтая прадукцыя павінна рэалізоўвацца на расейскім рынку. Гэта датычыць у тым ліку ўсіх экспартэраў, якія накіроўваюць сваю малочную прадукцыю ў Расею, гэта датычыць і ўсіх вытворцаў малочнай прадукцыі ўнутры Расеі”.
Беларусі міністар замежных спраў Сяргей Мартынаў на гэта адрэагаваў:
“Тэхнічныя рэглямэнты павінны паважацца і выконвацца, але яны, натуральна, павінны заставацца тэхнічнымі рэглямэнтамі. На гэтую тэму цяпер ідуць кансультацыі паміж экспэртамі расейскага і беларускага боку. Мы ня бачым тут палітыкі. Самае важнае -- каб такога роду рэглямэнты не выкарыстоўваліся для канкурэнтнай барацьбы нярынкавымі спосабамі”.