Генадзь Анішчанка не хоча сустракацца зь беларускімі спэцыялістамі.
Кіраўнік Расспажыўнагляду Генадзь Анішчанка адклікаў сваю прапанову беларускім структурам наконт перамоваў па пытаньні аднаўленьня паставак малочнай прадукцыі з Беларусі ў Расею.
На гэта ён пайшоў з-за камэнтароў беларускіх чыноўнікаў зь Мінсельгасхарчу, якія заявілі пра надуманасьць забароны расейцаў на ўвоз 600 відаў малочнай прадукцыі зь Беларусі.
“Адцягваць увагу нашых беларускіх калег па надуманых праблемах мы лічым неразважлівым і просім прабачэньня , што патурбавалі”, зазначыў Анішчанка.
Паводле Расспажыўнагляду, беларускія вытворцы не выконваюць новы расейскі тэхрэглямэнт на малочныя вырабы.
С.Сідорскі забараніў беларускім чыноўнікам уступаць ў спрэчкі з расейцамі ў пытаньні паставак малочнай прадукцыі.