Суд за падтрымку Аўтуховіча

Мікалай Аўтуховіч

У Ваўкавыску судзяць удзельнікаў акцыі ў падтрымку Аўтуховіча. Усяго іх восем чалавек: Юры Істомін, Зьміцер Бандарчук, Аляксандра Васілевіч, Алег Калінкоў, Міхаіл Ладуцька, Андрэй Ігнацюк, Павал Драчоў і Віталь Гуляк.

Яны былі затрыманыя 16 траўня за тое, што арганізавалі насупраць цэнтральнага рынку ў Ваўкавыску ланцуг неабыякавых людзей і трымалі ў руках партрэты Мікалая Аўтуховіча.

Нагадаю, што акцыя цягнулася 32 хвіліны. Паводле слоў Юрыя Істоміна, да іх падыходзілі шмат людзей і пыталіся пра стан Мікалая Аўтуховіча, актывісты АГП у сваю чаргу заклікалі мінакоў кожны месяц 16 праводзіць акцыі салідарнасьці з М.Аўтуховічам.

Хутчэй за ўсё, што на судзе ня будзе прысутнічаць Віталь Гуляк з Ваўкавыску, паколькі ён зыраз жыве і навучаецца ў Польшчы.