Пяты Зьезд беларусаў сьвету адбудзецца 18-19 ліпеня 2009 года ў Менску, а не ў замежжы.
4 траўня кіраўніцтва “Бацькаўшчыны” атрымала вуснае паведамленьне зь Менгарвыканкаму аб магчымасьці прадстаўленьня памяшканьня для Зьезду беларусаў сьвету.
Згодна зь ім, на 18-19 ліпеня 2009 году для зьезду могуць быць прадстаўленыя ў арэнду актавая заля ДК Менскага трактарнага заводу або заля Менскага міжнароднага адукацыйнага цэнтру (IBB).
У той самы дзень увечары было праведзенае пасяджэньне Ўправы МГА “ЗБС “Бацькаўшчына”, на якім прыярытэтным было абранае памяшканьне Менскага міжнароднага адукацыйнага цэнтру. Менавіта там праходзіў папярэдні Зьезд беларусаў сьвету. Заля ДК Менскага трактарнага заводу разглядаецца як запасны варыянт, -- паведамляе прэсавая служба Згуртаваньня беларусаў сьвету.
Пачынаючы зь лютага гэтага году, “ Бацькаўшчына” даслала запыты ў 22 сталічныя ўстановы, у тым ліку і Менгарвыканкам, з просьбай прадставіць памяшканьне для зьезду. 20 зь іх з розных прычынаўі адказалі адмовай, пасля чаго кіраўніцтва арганізацыі пачало перамовы з прадстаўнікамі беларускай дыяспары суседніх краінаў аб правядзенні зьезду ў замежжы, а таксама арганізавала адпаведную інфармацыйную кампанію ў прэсе.