Аляксандар Лукашэнка ў інтэрвію расейскім газэтам заявіў, што Расея патрабуе ад Беларусі прызнаць незалежнасьць Паўднёвай Асэтыі і Абхазіі і ўвязвае з гэтым выдзяленьне апошняй траншы 2-мільярднага крэдыту.
“Ужо дайшло да таго, што прыехалі, сказалі будзе Асэтыя і Абхазія – будзе 500 мільёнаў даляраў... Вы ведаеце, мы ня хочам прадаваць ніякія пытаньні і ніякіх пазыцый. У нас у гісторыі гэтага не было і ня будзе. Мы самі вырашым гэтае пытаньне. Тым болей, мы дамовіліся з кіраўніком Абхазіі Багапшам, мы сустракаліся пасьля гэтага з Какойты. У іх няма да нас пытаньняў. Яны разумеюць нашую пазыцыю.
Ну, прызнаем – не прызнаем, цяпер, заўтра, пасьлязаўтра. У параўнаньні з тым, што адбываецца вакол Беларусі – гэта не галоўнае. Але мы разумеем, што Расеі не было б лішнім гэтае прызнаньне”.
Інтэрвію А.Лукашэнкі расейскім СМІ сёньня надрукавалі дзяржаўныя беларускія газэты.