Іван Шыла на гаўптвахце

Іван Шыла

Актывіст “Маладога фронту” Іван Шыла атрымаў першае пакараньне ў войску,– паведамляе прэсавая служба арганізацыі.

Намесьніка старшыні “Маладога Фронту” Івана Шылу, які праходзіць тэрміновую вайсковую службу, пакаралі 7 суткамі гаўпвахты. Пра гэта распавяла маладафронтаўка Наста Лойка, якая атрымала ліст ад паплечніка.

"У лісьце Іван напісаў, што пасьля здачы іспыту 9 чэрвеня яго накіроўваюць на 7 дзён на гаўпвахту. Гэта пакараньне за тое, што ў яго 3 разы знайшлі мабільны тэлефон", - распавяла Наста Лойка.

Учора адбыўся суд па скарзе Івана Шылы на незаконныя дзеяньні медычнай камісіі падчас прызыўных мерапрыемстваў, які не задаволіў скаргу юнака.