У чацьвер увечары ў Гомельскім гарадзкім цэнтры культуры адбыўся дзьвюхгадзінны канцэрт Зьмітра Вайцюшкевіча.
Канцэрт-расповед сьпевака сабраў каля дзьвюх сотняў прыхільнікаў беларушчыны. Зьміцер выканаў некалькі дзясяткаў песьняў на вершы Ўладзімера Някляева, Генадзя Бураўкіна, Рыгора Барадуліна, Леаніда Дранька-Майсюка, Уладзімера Караткевіча. Пры канцы заля сьпявала некаторыя песьні разам з музыкам, у тым ліку й “Бывайце здаровы!”.
На завяршэньне канцэрту многія ўдзельнікі сумеснага хору сфатаграфаваліся на памяць. Гарадзкі цэнтар культуры неўзабаве вывесіць павялічаны здымак, так бы мовіць, Гомельскага беларускага народнага хору ў сваім інтэр’еры.