Зьміцер Вайцюшкевіч прымеркаваў выхад “Лірыкі” да пятнаццацігодзьдзя сваёй сцэнічнай дзейнасьці. Упершыню музыкант напаўняе альбом рокавым гучаньнем. Як такая эстэтыка спалучаецца зь лірыкай знанага беларускага паэта? Зьміцер Вайцюшкевіч:
“Для мяне вельмі важна, што паэзія Бураўкіна сакавітая, вельмі зразумелая і вельмі мэлядычная. Чаму такая рокавая эстэтыка? Душа патрабуе рок-н-ролу, душа патрабуе драйву, душа патрабуе опэн-эйру, вялікага гуку. Я лічу, што гэты альбом вельмі сучасны. Ёсьць песьні, калі ня думаецца пра ўзрост паэта. Хоць часам, слухаючы паэта, ты разумееш, што гэта ўмудроны досьведам мужчына. У Бураўкіна гэта шчыра. Гэта небанальна. І я стараўся музычна зрабіць гэта небанальна”.
Зьміцер Вайцюшкевіч сьвядома кіруецца да публікі сталага ўзросту:
“Хацелася б нейкай вольнасьці. Хацелася б, каб жанчыны трошкі ў гадах, якія прыйшлі на гэты канцэрт, адчулі сябе па-супэрску, бо маладосьць можа вельмі шмат часу цягнуцца”.
Музыкант зазначае, што ня ўсе песьні зробленыя ў абноўленай стылістыцы:
“Ад рокавых экспэртаў я магу пачуць крытыку. Таму што – на шчасьце ці на жаль – у мяне няма настаўнікаў рок-н-ролу. Альбом не да канца рокавы. Усё-ткі ёсьць песьні традыцыйныя. Кагосьці гэта можа падштурхнуць да думкі, што гэта кампраміс для пані ў гадах. Але не. Папросту Бураўкін больш аб’ёмны, чым рок. У Бураўкіна ў паэзіі ёсьць прыхаваная – мастацкім чынам – любоў да Беларусі”.
Апроч песень, у “Лірыцы” ёсьць дэклямаваньне Генадзем Бураўнкіным вершу “Наша песьня”. Яшчэ адна адметнасьць “Лірыкі” – песьня “Новы год”, словы для якой Генадзь Бураўкін напісаў адмыслова пад альбом.
2 сьнежня ў клюбе “Фартуна” перад публікай выступяць абодва творцы: Генадзь Бураўкін і Зьміцер Вайцюшкевіч.
“The Best” Зьмітра Вайцюшкевіча абіраюць фаны, 19.10.2007