Фігурантаў “справы 14-ці” Алеся Стральцова і Алеся Чарнышова выклікаюць у суд Цэнтральнага раёну Менску.
Яны лічаць, што ў судзе будзе вырашацца пытаньне адносна зьмены рэжыму адбыцьця пакараньня.
Алеся Стральцова і Алеся Чарнышова пакаралі абмежаваньнем волі на 2 гады. Удзельнікаў працэсу абвінавацілі ў арганізацыі масавых беспарадкаў, якія нібыта мелі месца падчас студзеньскіх акцый прадпрымальнікаў у 2008 годзе.
Інспэктар, які кантралюе, як адбывае пакараньне прадпрымальнік Міхаіл Субач, прыняў ад яго заяву з просьбай аб амністыі.
Фігуранты “справы 14-ці” лічаць, што ўлады цягам месяца зьменяць ім умовы пакараньня альбо наагул амністуюць удзельнікаў працэсу, якія атрымалі статус вязьняў сумленьня.