Лінкі ўнівэрсальнага доступу

“Справу 14-ці” абскардзяць у міжнародных структурах


Аляксандар Баразенка
Аляксандар Баразенка
Актывіст кампаніі “Эўрапейская Беларусь” Аляксандар Баразенка паведаміў журналістам, што будзе намагацца адмены прысуду ў “справе 14-ці” ў міжнародных структурах. Аляксандра пакаралі абмежаваньнем волі. Цягам году ён мусіць знаходзіцца па месцы прапіскі ў Пінску ва ўмовах, блізкіх да хатняга арышту.

Аляксандар Баразенка ад 27 кастрычніка да 9 сьнежня ўтрымліваўся ў менскім сьледчым ізалятары. Яго, як і іншых фігурантаў “справы 14-ці”, абвінавацілі ў арганізацыі групавых дзеяньняў, якія нібыта пацягнулі за сабой масавыя беспарадкі падчас студзеньскіх акцый прадпрымальнікаў.

Аляксандар адчуваў праявы салідарнасьці, калі знаходзіўся пад вартай. Штодня моладзевыя актывісты ладзілі пікеты каля сьледчага ізалятару.

Аляксандар Баразенка вучыўся на першым курсе Ўроцлаўскага ўнівэрсытэту па праграме Кастуся Каліноўскага. Ён паведаміў “Свабодзе”, што вучыцца ў Польшчы болей ня будзе.

Я застануся ў Беларусі, і ў Польшчы больш ня буду вучыцца. Буду спрабаваць атрымаць адукацыю завочна
“Я зрабіў для сябе выснову, што павінен застацца ў Беларусі. Я застануся ў Беларусі, і ў Польшчы больш ня буду вучыцца. Буду спрабаваць атрымаць адукацыю завочна”.

Сябра Камітэту дапамогі палітрэпрэсаваным Эніра Браніцкая паведаміла “Свабодзе”:

“Мы як Камітэт салідарнасьці зробім усё, каб у Аляксандра была магчымасьць выбару — вучыцца тут ці там. Вядома, было б цудоўна, калі б ён змог працягнуць сваё навучаньне тут.

Мы лічым, што для нашых маладых цудоўных актывістаў вельмі важна атрымаць вышэйшую адукацыю“.

Аляксандар Баразенка заявіў, што будзе абскарджваць прысуд у міжнародных структурах:

Гэта ня вельмі справядліва, што нас ня лічаць палітвязьнямі.
“Гэта ня вельмі справядліва, што нас ня лічаць палітвязьнямі. Дзесяці чалавекам трэба надаць статус палітвязьняў альбо змагацца за тое, каб мера пакараньня была зьмененая.

Безумоўна, я буду падаваць скаргі ва ўсе структуры ў Беларусі і зьвяртацца ў міжнародныя. Буду асабіста зьвяртацца ў ААН, у Страсбур… Буду ісьці да канца“.

У крымінальнай справе, распачатай 10 студзеня адразу пасьля акцыі прадпрымальнікаў, 14 чалавек былі пакараныя штрафамі і абмежаваньнем волі да двух гадоў без накіраваньня ў спэцкамэндатуры. Спачатку судзілі дзесяць чалавек, потым яшчэ трох, і апошнім, у сьнежні, — Аляксандра Баразенку.

Судзілі актывістаў Алена Ільіна і Валеры Есьман. Менавіта гэтых судзьдзяў Аляксандар Лукашэнка абвінаваціў у карупцыі падчас нарады 13 лістапада.

Пасьля гэтага Павал Вінаградаў, Аляксей Бондараў, Алесь Чарнышоў і Міхаіл Субач зьвярнуліся ў Вярхоўны суд, каб там прысуд адмянілі і прызначылі новы разгляд справы. Але атрымалі адмоўны адказ.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG