Дзярждэпартамэнт ЗША не прызнаў выбараў ў Паўднёвай Асэтыі

У сваёй заяве Дзяржаўны дэпартамэнт падкрэсьлівае, што правядзеньне выбараў не дапамагае ўрэгуляваньню сытуацыі вакол Паўднёвай Асэтыі.

Раней ЭЗ таксама не прызнаў гэтыя выбары.

“Эўрапейскі зьвяз не прызнае ні легітымнасьці выбараў, ні іхных вынікаў. Правядзеньне такіх выбараў нелегітымна і дэманструе адыход ад пошуку мірнага вырашэньня канфлікту ў Грузіі”, - гаворыцца ў заяве прадстаўнікоў Чэхіі, якая старшынюе ў ЭЗ.

“Эўразьвяз зноў пацьвярджае падтрымку сувэрэнітэту і тэрытарыяльнай адзінасьці Грузіі ў прызнанымі ўсясьветнай супольнасьцю межамі”, - падкрэсьлена ў заяве.

Выбары ў парлямэнт Паўднёвай Асэтыі праходзілі ў мінулую нядзелю 31 чэрвеня.

Папярэднія дадзеныя:

Партыя Адзінства - 46,38%.

Камуністычная партыя - 22,25%

Народная партыя – 22,58%

Партыя Айчына - 6,37%.