Палемічны двубой, які пачаўся на мінулым тыдні паміж расейскім міністрам фінансаў Аляксеем Кудрыным і прэзыдэнтам Беларусі Аляксандрам Лукашэнкам, працягваўся і сёньня.
Кудрын падчас візыту ўрадавай дэлегацыі рэзка скрытыкаваў эканамічную палітыку Беларусі, заявіў, што пры канцы году Беларусь можа стацца неплатаздольнай. У адказ Лукашэнка на ўрадавай нарадзе сказаў, што Кудрын “цалкам кансалідаваўся з нашымі адмарозкамі, якія тут на заходнія грошы вякаюць і пачынаюць вучыць працаваць”. Сёньня Кудрын выказаў зьдзіўленьне раздражнёнай рэакцыяй Лукашэнкі на ягоную крытыку:
“Нам гэта незразумела. Да ўмоваў эканамічнага характару і крытыкі ўрад Беларусі аказаўся не гатовы. У выступах Лукашэнкі быў адзін момант: калі тыя, хто мае жаданьне дапамагаць Рэспубліцы Беларусь і хоча збалянсаванай і стабільнай эканомікі, прыраўноўваюцца да апазыцыі, тады я не разумею, што ж трэба Рэспубліцы Беларусь”.
Расейскі міністар фінансаў падлічыў, што зь верасьня мінулага году Беларусь атрымала ад Расеі, МВФ, Вэнэсуэлы крэдытаў агульнай сумай на 3,7 мільярда даляраў і дадаў: “Калі мы гаворым пра тое, што гэтая падтрымка агаворваецца эканамічнымі ўмовамі, якія ўтрымліваюцца ў праграме МВФ па Беларусі, і калі кажам, што трэба працягваць рабіць пэўныя захады, гэта раптам выклікае нечаканую рэакцыю... На мой погляд, гэта яшчэ больш ставіць пытаньне, што такая падтрымка Беларусі можа стаць безвыніковай і неэфэктыўнай”.
Гэты працяг двубою камэнтуе аналітык нашага радыё Юры Дракахруст.
Карэспандэнт: Юры, што, Кудрын так пакрыўдаваў, што ня мог змоўчаць?
Дракахруст: Ня думаю. Не такія ўжо ў Расеі міністры датклівыя. Гэта, хутчэй, працяг канфлікту, тлумачэньне, што Расея адступаць ня будзе, прынамсі ў блізкім часе ня будзе.
Ёсьць пэўныя ўмовы, прычым з боку Расеі яны, так выглядае, двух гатункаў. Першы – гэта ўмовы, якія тычацца эканамічнай палітыкі: збалянсаваныя фінансы, менш імклівы рост замежнай запазычанасьці, рост даходаў насельніцтва ў адпаведнасьці з магчымасьцямі эканомікі – прыкладна тое ж, чаго ад Беларусі сапраўды патрабуе і МВФ. Дарэчы, і сапраўды другая транша крэдыту МВФ на 400 мільёнаў даляраў мела прыйсьці ў красавіку, цяпер гавораць пра чэрвень.
Так што Расея, калі казаць толькі пра гэтыя ўмовы, ня больш імпэрыялістычны крэдытор, чым МВФ. Іншая рэч, што магчыма і нават імаверна, што там ёсьць і іншыя ўмовы: маўляў, калі вам, беларусам, грошы патрэбныя і пры гэтым з гаспадаркай у вас сытуацыя даволі кепская, то мы ўсё роўна можам падставіць вам плячо, як выразіўся Пуцін, але ўжо за нейкія сур’ёзныя саступкі. Якія? Першае, што называюць і што назваў Лукашэнка на нарадзе на мінулым тыдні, – гэта прызнаньне незалежнасьці Абхазіі і Паўднёвай Асэтыі.
Карэспандэнт: Юры, а наколькі карэктнымі, на ваш погляд, былі гэтыя алярмічныя заявы расейскага міністра?
Дракахруст: Я мяркую, што не зусім. І прычына ня ў іх рэзкасьці – Лукашэнка на адрас расейцаў і больш злосна выказваўся. Але заявы менавіта міністра фінансаў саюзнай зь Беларусьсю дзяржавы, што беларуская эканоміка вось-вось абрынецца, і сапраўды маглі істотна паўплываць на настроі беларусаў, якія і бяз гэтага не натхнёныя пэрспэктывамі айчыннай гаспадаркі. Справакаваць атаку перапалоханага насельніцтва на беларускі рубель – гэта не зусім па-саюзьніцку.
Дарэчы, Аляксандар Замоўскі ў сваім блогу ў “Беларускіх навінах” упікнуў беларускай прапагандысцкай машыне за тое, што яна на шчыраваньні Кудрына своечасова не адрэагавала і не спыніла панікі ў зародку. Ну і на крэдытную рэпутацыю Беларусі ў сьвеце заявы Кудрына паўплывалі ня самым станоўчым чынам.
Карэспандэнт: Юры, некаторыя назіральнікі, у тым ліку, здаецца, і вы, падчас далучэньня Беларусі да “Ўсходняга партнэрства” пісалі, што гэта пашырае поле манэўру афіцыйнага Менску. Але якое ж тут пашырэньне – раней расейцы грошы давалі, цяпер не даюць, а з Захаду эшалёнаў з грашыма нешта не відаць?
Дракахруст: Ведаеце, поле пашыраецца ў пэрспэктыве. Але ўсталяваньне гэтых новых, больш шырокіх межаў натуральна адбываецца праз канфлікт, які ёсьць формаю адаптацыі ўсіх да новых умоваў. Расейцы раззлаваныя, хаця наўрад ці маюць намер паліць усе масты. Лукашэнка ня ведае, наколькі насамрэч раззлаваныя расейцы і ці гатовыя яны кінуць яго. Эўрапейцы ня ведаюць таксама, наколькі злыя расейцы, ці выкруціцца Лукашэнка без маскоўскіх грошай, і думаюць, ці варта яму даваць свае, калі ня выкруціцца.
Мне здаецца, што цяперашні канфлікт паміж Менскам і Масквой ня варта драматызаваць. Усе прызвычайваюцца да новых умоваў. Цяпер важны момант – ці будзе ў чэрвені крэдыт МВФ, ці папросіць Беларусь яшчэ грошай у аб’яднанай Эўропы і ці дадуць. Як дадуць, Расея можа апынуцца ў дурнаватым становішчы, калі Лукашэнку пачнуць банальна перакупляць. Так што і з расейскім крэдытам – яшчэ ня вечар.