Гомельскі аблвыканкам вырашыў узнагародзіць прэміямі па 50 базавых велічыняў (1,75 мільёна рублёў) аўтараў гімну Гомельскай вобласьці.
Словы напісаў начальнік кіраваньня спраў аблвыканкаму, чалец афіцыйнага Саюзу пісьменьнікаў Беларусі Аляксандар Урубель, музыку — выкладчык пэдагагічнага каледжу Валер Копыл.
Пераможцаў абвясьцілі без абмеркаваньня ў друку іншых прапановаў, якіх было пад сотню.
Дзівіць і тое, што гімн напісаны з мноствам граматычных і стылёвых хібаў, хаця ў конкурснай камісіі, як паведамлялася, былі навукоўцы-філёлягі. З гэтай нагоды адзін з калегаў аўтара гімну па афіцыйным Саюзе пісьменьнікаў зьвярнуўся зь лістом на імя старшыні аблвыканкаму Аляксандра Якабсона. Пералік усіх недарэчнасьцяў у тэксьце гімну заняў паўтара аркуша. Яны відаць нават школьніку, які вывучае беларускую мову.
Відавочна, што ўжытыя аўтарам у прыпеве дзеясловы “працьвітай”, “рэе” — зусім не беларускія. І хіба можа быць “сьцяг з гонарам”?
Далей — болей. Паводле аўтара, нашыя продкі “займалісь рамёствам”, “хлябамі” даражылі. Не рыфмуюцца па-беларуску словы “даражылі — жылі”.
Ёсьць і факталягічныя памылкі. Трэба мець багатую фантазію, каб напісаць: “саборы змаглі зьберагчы”.
Зварот чальца “літаратурнага цэху” да старшыні аблвыканкаму плёну ня меў. Ва ўсякім разе, выпраўленага тэксту гімну ў адкрытым друку не было. У мясцовых газэтах пачалі толькі зьяўляцца публікацыі найлепшых тэкстаў, дасланых на конкурс стварэньня гімну Гомельскай вобласьці.

Слаўся, любімы наш гомельскі край! Шануем усё, што здабыта вякамі, Красуй, узмацняйся і працьвітай, Радзімы сьцяг з гонарам рэе над намі! |