Першы беларускі інтэрнэт-часопіс перакладной літаратуры прэзэнтаваўся ўвечары 27 траўня ў Менску ў Літаратурным музэі Максіма Багдановіча.
Часопіс называецца “ПрайдзіСьвет” і яго ўжо можна пачытаць у сеціве па адрасе prajdzisvet.org.
На пачатку арганізатары патлумачылі публіцы назоў свайго часопісу. Ці можна, маўляў, знайсьці большага ПрайдзіСьвета, чымся перакладчык, большага пройды і блудзягі, палусьвета і авантурніка? Ён ходзіць-бадзяецца з торбаю па сьвеце, усё шукае нечага, імкнецца зразумець, а тады, як у родную мясьціну завітае, то апавядае, што бачыў, што чуў.
Ці ёсьць большы ПрайдзіСьвет, чымся перакладчык? Большы махляр і круцель, крутасьвет і штукар? Ён, як праўдзівы майстар-ашуканец, падмяняе чужое сваім, а сам хаваецца ў ценю. Але…
“Але мы любім гэтыя махлярствы і марым, што наступным разам ён так нас надурыць, што мы й не прыкмецім падма(е)ну”, — сказаў вядоўца імпрэзы Ўладзь Лянкевіч.
Тое, што прэзэнтацыя адбывалася ў Літаратурным музэі Максіма Багдановіча, невыпадкова. Сёлета спаўняецца сто гадоў з пачатку перакладчыцкай дзейнасьці клясыка беларускай літаратуры і столькі ж, калі ягоныя вершы ўпершыню былі перакладзеныя на замежную мову. І нягледзячы на такія паважныя юбілеі перакладчыцкая справа ў Беларусі ўсё яшчэ ў пачатковым стане. Што натхніла маладую перакладчыцу Юлю Цімафееву на стварэньне часопісу.
“У зьяўленьні гэтай ідэі, канечне, ёсьць аб’ектыўныя прычыны. Адна зь іх — практычна адсутнасьць выданьня ці хаця б інтэрнэт-выданьня, якое б цалкам было прысьвечана менавіта перакладам на беларускую мову. І таксама тое, што вельмі мала пішацца пра перакладную літаратуру па-беларуску. Яшчэ адна з прычынаў — гэта недахоп выданьняў для друкаваньня сваіх перакладаў менавіта маладымі перакладчыкамі. І мы заклікаем іх далучыцца да нас, аб’ядноўвацца вакол нас і можа быць мы разам створым беларускую школу перакладу”.
Рэдакцыя і аўтары новага выданьня — гэта гадаванцы “Перакладчыцкай майстэрні”, якую ўжо некалькі гадоў вядзе пры Беларускім калегіюме паэт і перакладчык Андрэй Хадановіч. Запаўненьне пустой нішы на перакладчыцкім полі сваімі гадаванцамі ён лічыць падмуркам для новай беларускай літаратуры.
“Па вялікім рахунку, я невялікі альтруіст замежнай літаратуры. Што мне тыя замежныя аўтары перакладзеныя? Але я спадзяюся, што вось тыя, хто сёньня перакладае для „Прайдзісьвета“ па-беларуску, гэта ім калясальна прыдасца як аўтарам беларускім. А яшчэ больш гэта прыдасца іхным чытачам. Яны пачытаюць актуальную сучасную замежную літаратуру, альбо наадварот даўно забытую клясыку, якую варта рэанімаваць і раскапаць, і зробяць сваё. Зробяць, можа быць яшчэ лепей”.