У сераду прэзыдэнт РС / РСЭ Джэф Гедмін сустрэўся ў сядзібе БНФ у Менску з удзельнікамі галадоўкі салідарнасьці зь Мікалаем Аўтуховічам.
Сёньня прэзыдэнт Радыё Свабода/Радыё Свабодная Эўропа Джэф Гедмін сустрэўся ў сядзібе БНФ у Менску з удзельнікамі галадоўкі салідарнасьці з ваўкавыскімі прадпрымальнікамі Мікалаем Аўтуховічам, Юрыем Лявонавым, Уладзімерам Асіпенкам. Нагадаем, што галадоўка скончылася 15 траўня.
На спатканьне з прэзыдэнтам Радыё Свабода/Радыё Свабодная Эўропа Джэфам Гедмінам прыйшлі ўдзельнікі галадоўкі салідарнасьці — Ірына Губская, Наста Палажанка, Арцём Дубскі і Мар’яна Грузьдзіловіч.
Спадар Гедмін патлумачыў, чаму падчас свайго візыту ў Менск ён найперш пажадаў сустрэцца з моладзевымі актывістамі:
“Вельмі проста. Хацеў сустрэцца з моладзьдзю. Я хацеў сустрэцца зь людзьмі, якія маюць прынцыпы і перакананьні. Я чуў і чытаў пра гэтых маладых людзей, якія рызыкуюць за свае ідэалы. Таму і папрасіў найперш аб сустрэчы зь імі”.
Размова адбывалася ў пакоі, дзе маладыя людзі правялі 12 дзён галадоўкі. Тут яшчэ засталіся бутэлькі з вадой і матрацы. Актывістка “Маладога фронту” Наста Палажанка патлумачыла, што галадоўка была спыненая пасьля таго, як палітыкі на чале з Аляксандрам Мілінкевічам папрасілі яе спыніць і заявілі, што бяруць адказнасьць за лёс палітзьняволеных на сябе. Спадар Гедмін пацікавіўся, чаму маладыя людзі выбралі менавіта галадоўку як мэтад барацьбы. Таксама ён удакладніў, чаму быў у зьняволеньні фігурант “справы 14-ці” Арцём Дубскі. Акрамя таго, спадар Гедмін спытаўся пра палітычныя мэты маладых людзей.
Арцём Дубскі выказаў занепакоенасьць лёсам Мікалая Аўтуховіча, які абвясьціў галадоўку ў зьняволеньні:
“Ведаючы, як яму нялёгка, і за месяц галадоўкі яго стан ня самы лепшы. Яго перавялі ў турэмную лякарню. Мы жадаем яго хутчэйшага вызваленьня пад падпіску”.
Спадар Гедмін спытаўся, які мэсыдж маладзёны хацелі б перадаць людзям у Празе і Вашынгтоне.
“Як вы ведаеце, я амэрыканец. Першы раз у Беларусі. Я жыву ў Празе, дзе знаходзіцца штаб-кватэра Радыё Свабода. І праз два тыдні я вяртаюся ў Вашынгтон. Ці хочаце вы перадаць нейкае пасланьне для людзей у Празе і ЗША?”
Наста Палажанка апавяла, што “Малады фронт” зарэгістраваны ў Чэхіі і некалькі разоў беспасьпяхова спрабаваў зарэгістравацца ў Беларусі.
“Я думаю, што нават зь нейкай новай палітыкай, якая зьвязана зь Беларусяй і Эўропай, як амэрыканцы, так і эўрапейцы пакуль цудоўна разумеюць, што ў нас у Беларусі ўсё знаходзіцца на тым жаданьні і на тых дамоўленасьцях, якія хоча Лукашэнка. То бок асаблівых дэмакратычных зьменаў у нас не адбываецца. Я думаю, усе цудоўна разумеюць, што гэта адзіная краіна ў Эўропе, дзе ёсьць дыктатура”.
Таксама Джэф Гедмін пацікавіўся ва ўдзельнікаў сустрэчы, як іх бацькі ставяцца да палітычнай дзейнасьці і да ўдзелу ў галадоўцы. Наста Палажанка сказала:
“Безумоўна, бацькі хвалююцца за нашу дзейнасьць. Бо за нашы меркаваньні, паводзіны мы атрымоўваем як адміністрацыйныя справы, так і крымінальныя справы. Лідэр „Маладога фронту“ паўтара года знаходзіўся ў турме. Таму яны, канечне, разумеюць усю небясьпеку, зьвязаную з нашай дзейнасьцю. І гэтым самым яны паважаюць наш выбар і разумеюць, што гэта насамрэч неабходна Беларусі”.
На заканчэньне моладзевыя актывісты павіншавалі спадара Гедміна зь юбілеем беларускай службы Радыё Свабода і падзякавалі за падтрымку.