18 траўня ў Беларусі стартуе чарговая беларуска-амэрыканская акцыя “Дзіцячае сэрца”.
Цягам двух тыдняў амэрыканскія і беларускія кардыяхірургі правядуць кансультацыі і зробяць шэраг складаных апэрацыяў дзеткам з прыроджанымі паталёгіямі сэрца.
Упершыню амэрыканскія кардыяхірургі прыехалі ў Беларусь у 1996 годзе і з таго часу аказалі неацэнную дапамогу сваім беларускім калегам, распавёў хірург Дзіцячага кардыяхірургічнага цэнтру Канстанцін Драздоўскі:
“На жаль, раней у нас школы дзіцячай кардыяхірургіі не было, і рэальна ўсё пачалося з 1996 году, калі амэрыканцы першы раз прыехалі. І мы пачалі працаваць на ўзроўні ўсясьветных стандартаў. Кардыяхірургія ў сьвеце разьвіваецца з 1960-х гадоў. У дзіцячай кардыяхірургіі мы адставалі, гэта факт. Зараз мы працуем на ўсясьветным узроўні. І пра тое, што ў нас узровень адпаведны, сьведчыць той факт, што зараз апэруем мы”.
10 амэрыканскіх спэцыялістаў на чале з прафэсарам Вільямам Новікам прыляцелі ў панядзелак у Менск. У апошнія гады гэта не непасрэдная хірургічная дапамога — у папярэдні прыезд сам прафэсар Новік праапэраваў толькі некалькі пацыентаў з дваццаці, — а кансультацыі. Але бываюць унікальныя выпадкі, зь якімі беларускія хірургі не сутыкаліся, і доктар Новік дае парады, кажа Канстанцін Драздоўскі:
“Прыроджаных парокаў сэрца ў дзяцей, у адрозьненьне ад дарослых, больш за 200 відаў. Сустракаюцца такія выпадкі, якія нават не апісаныя ў літаратуры. У доктара Новіка досьвед вялізны. Ён нам штосьці параіць, маўляў, я б зрабіў так. І мы робім”.
Канстанцін Драздоўскі падкрэсьліў, што для сумесных апэрацыяў адбіраюць дзетак з самымі складанымі паталёгіямі:
“Мы яго не бяром на апэрацыі, якія самі можам зрабіць. У асноўным бяром на такія складаныя, унікальныя выпадкі, якія бываюць толькі ў нас. Ён сам казаў: „Паўсюль ежджу, у Кітаі,Паўднёвай Амэрыцы, у Эўропе быў, але ёсьць рэчы, якія здараліся толькі ў вас“. З-за таго, што ён больш бачыў, ён і стаіць побач з намі”.
Давераны доктар Беларускага дзіцячага фонду, каардынатар праграмы “Дзіцячае сэрца” Лідзія Літвіновіч распавяла, што больш за 400 дзетак з найбольш складанымі паталёгіямі праапэравалі пад кіраўніцтвам легендарнага амэрыканскага кардыяхірурга Вільяма Новіка. Некаторым рабілі па некалькі апэрацыяў. Дзяўчынцы са Смаргоні Валянціне адну апэрацыю рабілі 6 гадоў таму, другую — яшчэ праз 3 гады:
“Цяпер дзяўчынка пачувае сябе цудоўна. І хірург Дэвід прыехаў нават на суткі раней і адразу паехаў у Смаргонь. І сёньня ён выказваў сваё захапленьне — як яго цёпла прымалі. Ён такі акрылены вярнуўся і кажа: “Якое шчасьце, паправілася Валянціна. І сустракала ня толькі мама і сама дзяўчынка, а такое ўражаньне, што паўгорада, і кожны стараўся выказаць добрыя словы падзякі”.
Кардыяхірург Канстанцін Драздоўскі кажа, што цяпер апэрацыі праходзяць вельмі пасьпяхова:
“Практычна ўсе выжываюць. Першы прыезд быў у 1996 годзе, 36 пацыентаў тады праапэравалі, зь іх 8 альбо 9 дзетак памерлі.Зараз такога няма. Выкарыстоўваем усе шанцы, у тым ліку і досьвед гэтага чалавека”.
Сёлета амэрыканскія адмыслоўцы правядуць яшчэ і некалькі адукацыйных сэмінараў для беларускіх кардыяхірургаў з усёй краіны.
СЛУХАЦЬ:
Упершыню амэрыканскія кардыяхірургі прыехалі ў Беларусь у 1996 годзе і з таго часу аказалі неацэнную дапамогу сваім беларускім калегам, распавёў хірург Дзіцячага кардыяхірургічнага цэнтру Канстанцін Драздоўскі:
Прыроджаных парокаў сэрца ў дзяцей, у адрозьненьне ад дарослых, больш за 200 відаў.
10 амэрыканскіх спэцыялістаў на чале з прафэсарам Вільямам Новікам прыляцелі ў панядзелак у Менск. У апошнія гады гэта не непасрэдная хірургічная дапамога — у папярэдні прыезд сам прафэсар Новік праапэраваў толькі некалькі пацыентаў з дваццаці, — а кансультацыі. Але бываюць унікальныя выпадкі, зь якімі беларускія хірургі не сутыкаліся, і доктар Новік дае парады, кажа Канстанцін Драздоўскі:
“Прыроджаных парокаў сэрца ў дзяцей, у адрозьненьне ад дарослых, больш за 200 відаў. Сустракаюцца такія выпадкі, якія нават не апісаныя ў літаратуры. У доктара Новіка досьвед вялізны. Ён нам штосьці параіць, маўляў, я б зрабіў так. І мы робім”.
Канстанцін Драздоўскі падкрэсьліў, што для сумесных апэрацыяў адбіраюць дзетак з самымі складанымі паталёгіямі:
“Мы яго не бяром на апэрацыі, якія самі можам зрабіць. У асноўным бяром на такія складаныя, унікальныя выпадкі, якія бываюць толькі ў нас. Ён сам казаў: „Паўсюль ежджу, у Кітаі,
Паўсюль ежджу, у Кітаі, Паўднёвай Амэрыцы, у Эўропе быў, але ёсьць рэчы, якія здараліся толькі ў вас.