Чарговы грамадзкі рэдактар тыдня – гісторык, настаўнік і журналіст зь Вільні Сяржук Вітушка.
У пару нацыянальна-адраджэнскага руху ў Беларусі канца 1980 х – пачатку 1990 х ён стаяў побач зь Зянонам Пазьняком, быў адным з ініцыятараў стварэньня і кіраўніком нефармальнай моладзевай арганізацыі “Талака”. У 1991 годзе перабраўся ў Літву – духоўна вяртаць у Беларусь Вільню. Удалося стварыць беларускамоўную школу, дзе выкладаў гісторыю. Працаваў, пакуль не расхварэўся. У якасьці пазаштатнага карэспандэнта працаваў пэўны час у электронных мэдыях, у газэце “Рунь”. Ад таго часу Сяржук Вітушка – сталы слухач Радыё Свабода. Сёньня Сяржук Вітушка расказвае пра тое, якія думкі выклікае ў яго 55-гадовы юбілей беларускай службы “Свабоды”.
– Кожны дзень я стараюся ўключыць радыё і злавіць “Свабоду”. Беларускую службу. Іншыя беларускія станцыі... Для мяне гэта – як дыхаць паветрам.
Крынічка тая надзейна бруіць штодня. Ты тут сабе можаш дазволіць расклеіцца, расхварэцца, вось настрою няма – але кожны дзень ты ведаеш: уранку ці вечарам націсьнеш кнопачку і ўведаеш, што робіцца дома...
І неяк тады ўжо самому неяк хочацца расправіць плечы, нешта рабіць, ісьці далей...
Таму хочацца, каб гэтая крынічка была яшчэ глыбейшая, лепшая.
Трохі раздражняе дружны такі змагарны ўхіл ня толькі “Свабоды” – усіх станцыяў. Дарэчы, пра свабодаўскі юбілей. Нагадаю: спачатку назва была “Радыё Вызваленьне”. І пачынаўся эфір змагарным “Мы выйдзем шчыльнымі радамі”, “Толькі ў сэрцы трывожным пачую...”.
А цяпер назва больш нэўтральная – “Свабода”. Свабода як катэгорыя духоўная патрэбная людзям заўсёды – і цяпер, і праз сто, і праз тысячу гадоў. Гэтая каштоўнасьць ніколі ня зьнікне. І калісьці сваім змаганьнем мы даб'емся посьпеху – аднак і тады свабода будзе патрэбная людзям.
Ня менш красамоўна й тое, што сёньня эфір пачынаецца ўжо іншай песьняй – “Люблю наш край”. Люблю песьні, люблю краявід, люблю гэтых людзей... Аднак толькі што пералічанага трошкі якраз на радыё й не хапае.
Днямі, дарэчы, зьезд Беларускай асацыяцыі журналістаў. Дык каб я там быў дэлегатам, то справакаваў бы там дыскусію менавіта пра гэта – пра зьмену ў разумных прапорцыях інтанацыі. Пра пераход ад суцэльна змагарнага такога націску да расказу пра людзей пасьпяховых, здольных – якіх хочацца палюбіць.
Беднага і няшчаснага чалавека мы шкадуем.
А ўлюбляемся – у яркага, пасьпяховага, моцнага, дужага... Вось такіх і трэба часьцей клікаць на наша радыё.
Ведаю, як цяжка іх знайсьці… Аднак трэба старацца!