Юрась Бушлякоў: "На гэтым тыдні мінула ўжо 6 гадоў з часу, як дэпутаты літоўскага Сойму прынялі пастанову аб аднаўленьні дзейнасьці ў Вільні Беларускага музэю імя Івана Луцкевіча. Але беларускі музэй як інстытуцыя, дзе выстаўлена даступная для ўсіх экспазыцыя, так дасюль у Вільні і не зьявіўся. Чаму?"
Сяржук Вітушка: "Таму што тая пастанова – гэта была проста палітычная дэклярацыя. Камісія парлямэнту сустрэлася зь беларускімі гісторыкамі, грамадзкімі дзеячамі і выдала такую пастанову. Ведаеце, палітыкі часта абяцаюць народу ўсё, што хочаш – і заробкі падвысіць, і законы добрыя прыняць, а потым гэта забываецца. Спадар Раландас Павілёніс, рэктар Віленскага ўнівэрсытэту, які ўзначальваў гэтую камісію і прымаў гэтую пастанову, ужо адышоў у лепшы сьвет, сьветлая яму памяць. Гэта ўсё засталося пустым гукам.
Калі гаварыць з прафэсіяналамі, прафэсійнымі музэйшчыкамі, дырэктарамі літоўскіх музэяў, усе яны скажуць адназначна, што не – дзяржаўны літоўскі музэй ствараць мы ня будзем, ніякіх экспанатаў туды перадаваць мы ня будзем, бо гэта ўсё таксама і наша. Кожны слуцкі пояс, кожную Скарынаўскую Біблію – усё гэта яны залічаюць у вялікую літоўскую гісторыю і знаходзяць вельмі просты аргумэнт: "Хай зь беларускіх музэяў, няхай зь Менску хоць што-небудзь перададуць. Частка экспанатаў са старога віленскага музэю імя Івана Луцкевіча трапіла і ў Менск. Менскія музэйшчыкі гавораць тое ж самае: "Мы нічога не аддамо, гэта беларускія скарбы, беларускія каштоўнасьці". І на гэтым дыялёг спыняецца. Таму стаіць задача ствараць новы музэй, чым мы і паспрабавалі займацца. Але гэта розныя ініцыятывы. Дзеля адраджэньня віленскага музэю розныя людзі спрабуюць ісьці рознымі шляхамі. Я прадстаўляю толькі адзін з кірункаў”.
Бушлякоў: “Мая калега Тацяна Поклад сёньня зьвязалася з старшынём Таварыства беларускай культуры ў Літве Хведарам Нюнькам і задала яму такое самае пытаньне, якое я задаў цяпер Сержуку Вітушку. Хведар Нюнька сказаў, што сытуацыя з аднаўленьнем “Віленскага беларускага музэю імя Івана Луцкевіча” выглядае на сёньняшні дзень “досыць сумна”, але існуе ўжо рэальная магчымасьць адкрыцьця ў наступным годзе іншага беларускага музэю ў Вільні – музэю Якуба Коласа”.
Калі шэсьць гадоў таму разглядалася гэтае пытаньне, яно было ўзьнесенае на вышэйшы ўзровень прэзыдэнта
Пытаньне на гэтым вырашылася, другое пытаньне, мабыць, беларускага музэю Якуба Коласа, якое таксама ініцыявала Таварыства беларускай культуры. І цяпер усё вырашаецца пасьпяхова. Калі гэта ўсё будзе вырашана, я думаю, будзе нагода даць паведамленьне для беларусаў усяго сьвету пра тое, што справа, якую пачынала Таварыства беларускай культуры і на працягу 20 гадоў змагалася, будзе завершана. На сёньняшні дзень у нас як быццам усё ідзе пасьпяхова. Хочацца верыць, што калі ўжо ня ў гэтым, то ў наступным годзе ўсё будзе вырашана”.
Бушлякоў: “Са словаў старшыні Таварыства беларускай культуры ў Літве Хведара Нюнькі вынікае, што блізіцца адкрыцьцё ў Вільні музэю Якуба Коласа. Паводле Хведара Нюнькі, праблема ў тым, што за аднаўленьне дзейнасьці ў Вільні Беларускага музэю імя Луцкевіча ўзялася грамадзкая арганізацыя. Хведар Нюнька лічыць, што для аднаўленьня трэ было б болей супрацоўнічаць зь літоўскімі ўладамі. Сяржук, мо сапраўды тая грамадзкая арганізацыя “Віленскі беларускі музэй імя Івана Луцкевіча” проста ня можа аднавіць музэю, мо патрэбныя іншыя шляхі?”
Вітушка: “Безумоўна, стварэньне вялікага музэю – гэта справа складаная, яна патрабуе вялікіх матэрыяльных сродкаў і навуковых высілкаў. І дзяржаве гэта рабіць лацьвей. Маем прыклад часьцей за ўсё вялікіх дзяржаўных музэяў, прыватных музэяў у нашым краі вельмі мала. У старой Эўропе такія музэі ёсьць і пасьпяхова дзейнічаюць. Для нас гэта вялікая рэдкасьць. Па ўсёй Беларусі я ведаю пра музэй Анатоля Белага, такі прыватны музэй, які больш-менш пасьпяхова дзейнічае. Але гэта адзінкавыя прыклады. Я думаю, што спадар Хведар тут памыляецца, калі лічыць, што наша грамадзкая арганізацыя стала перашкодай таму праекту.
Не было б нашай грамадзкай арганізацыі, усё роўна, паўтараю, знайшлося ў прафэсіяналаў-музэйшчыкаў сто аргумэнтаў, каб не аддаць ніводнай рэчы з музэю існуючага ў нейкі іншы музэй. Паглядзіце, колькі гадоў існавала камісія "Вяртаньне" ў Беларусі. На дзяржаўным узроўні там зьвярталіся, прасілі, патрабавалі. Хоць адну рэч арыгінальную вярнулі? Аніводнай. Толькі копіі, толькі муляжы. Толькі нават не абяцанкі, а перамовы бясконцыя, і на гэтым кропка. Напрыклад, Расея і Нямеччына спрачаюцца за музэйныя каштоўнасьці. Адны і другія патрабуюць: "Вярніце, вярніце".
Куды вы дзенеце тую ж Вострую браму? Вежу Гедыміна? Так сталася, што зь некаторымі рэчамі трэба зьмірыцца
Бушлякоў: “Віленскі гістарычна-этнаграфічны музэй імя Івана Луцкевіча існаваў з 1921 да 1945 году. Заснаваны ён быў на базе прыватнай калекцыі этнографа і археоляга Івана Луцкевіча. А ствараў музэй і кіраваў яго дзейнасьцю да 1939 году Іванаў брат Антон Луцкевіч. Музэй меў 5 экспазыцыйных заляў, архіў і бібліятэку. Дзе цяпер бальшыня экспанатаў з таго музэю?”
Праблема ў тым, што няма каму рабіць. Я расхварэўся і не магу працягваць гэтую працу, наш праект замарожаны цяпер, больш у Вільні тут не знайшлося гісторыкаў. Гэта трагедыя. За часы незалежнасьці, адраджэньня ў Вільні, наскрозь прасякнутай гісторыяй, ніводнага чалавека не знайшлося, які б узяў сабе прафэсію "музэйшчык-гісторык"
За часы незалежнасьці, адраджэньня ў Вільні, наскрозь прасякнутай гісторыяй, ніводнага чалавека не знайшлося, які б узяў сабе прафэсію музэйшчыка-гісторыка, і таму няма каму гэтым займацца. Ёсьць людзі ў Беларусі, скажам, Міхась Казлоўскі, вялікі знаўца Вільні, ён многа публікацыяў падрыхтаваў вельмі якасных, Алена Глагоўская ў Гданьску, але ў Вільні такіх людзей не знайшлося. Калі чуюць мяне маладыя людзі, студэнты Эўрапейскага гуманітарнага ўнівэрсытэту і катэдры беларусістыкі, калі ласка, дзялянка музэйная вас чакае. Тут шмат цікавых адкрыцьцяў вас чакае. Можна стварыць шыкоўнае працоўнае месца на будучыню”.
Імёны Свабоды: Іван Луцкевіч Яго называюць адным з бацькоў нашага Адраджэньня, якое прывяло да стварэньня Беларускай Народнай Рэспублікі.У юначыя гады на яго, сына каліноўца, паўплывалі творы Францішка Багушэвіча і бацькавага знаёмага — Вінцэнта Дуніна-Марцінкевіча — таксама ўдзельнікаў паўстаньня 1863-га. Яшчэ падчас навучаньня ў Менскай клясычнай гімназіі Іван разам з малодшым братам Антонам заснаваў гурток, сябры якога былі захопленыя ідэяй нацыянальнай ды сацыяльнай справядлівасьці....