Беларусь разьвівае туркменскі вэктар

Беларусь інвэстуе больш за 1 мільярд даляраў на будаўніцтва Гарлыцкага горна-ўзбагачальнага камбінату па выпуску калійных угнаеньняў.

Дамоўленасьць аб гэтым была дасягнута на сустрэчы ў пашыраным складзе з удзелам членаў афіцыйных дэлегацый Беларусі і Туркменістану, якая адбылася ў рамках візыту Аляксандра Лукашэнкі ў гэтую краіну, паведамляе прэсавая служба прэзыдэнта.

Гэта самы значны супольны праект Беларусі і Туркменістану. Сёння тут ужо вядуцца работы ў адпаведнасьці з графікам.

Гурбангулы Бердымухамедаў зьвярнуўся з просьбай да беларускага боку пабудаваць пасёлак з усёй інфраструктурай у раёне камбінату.

Згодна з указам Аляксандра Лукашэнкі, абароты па рэалізацыі ад праектных работ, зьвязаных з будаўніцтвам, вызвалены ад падатку на ПДВ.

Чакаецца, што ў найбліжэйшай будучыні беларускія геолягі возьмуць удзел у вывучэньні яшчэ аднаго туркменскага радовішча – Карабільскага.