27 красавіка суд Партызанскага раёну Менску разглядаў крымінальную справу ўдзельнікаў акцыі пратэсту 19 сьнежня 2010 году.
Суды за Плошчу
17:50 Абвешчаны перапынак да 10:00 28 красавіка.
17:09 Агучваюцца пратаколы агляду пляцоўкі ля Дома ўраду: дымавыя шашкі, каністры з гаручай вадкасьцю, ледасекі — усё тое, наяўнасьць чаго Саньнікаў адмаўляў.
17:00 Працэс адноўлены. Суд прыступае да разгляду пісьмовых матэрыялаў справы.
16:38 Абвешчаны перапынак на 10 хвілін.
16:25 Пытаньні ў абвінаваўцы да Саньнікава скончыліся. Пачаліся пытаньні адвакатаў.
Саньнікаў: "Шэсьце было абсалютна мірнае, вялікая колькасьць людзей прайшла без эксцэсаў. Аўтамабілі сыгналілі на знак падтрымкі, не было незадаволенасьці з боку кіроўцаў. Ніякіх перашкод для гандлёвых прадпрыемстваў не было, толькі прыбытак. Ніякіх пагроз не было з боку дэманстрантаў. Ніякіх масавых беспарадкаў з гвалтам, пагромамі, падпаламі не было, гэта абсалютнае глупства. Я ўсюды казаў, што акцыя будзе выключна мірная. Я заклікаў людзей ісьці менавіта з такім настроем. Я заклікаў міліцыю забясьпечыць парадак і выконваць закон. Я ўвесь час казаў, што мы будзем выконваць закон і Канстытуцыю і зробім усё, каб акцыя была спакойнай.
У мяне не было аховы, і я не абмяркоўваў зь іншымі магчымасьць стварэньня нейкай дружыны аховы. Я не заклікаў нікога да такога, і ніхто з кандыдатаў, іх давераных асобаў ніякіх падобных заклікаў не рабіў".
Адвакат: "Якія мэты вы мелі, заклікаючы грамадзянаў прыйсьці на плошчу?"
Саньнікаў: "Існуе традыцыя ў дзень выбараў зьбірацца на мірную акцыю. Шмат людзей зьбіраецца на мірную акцыю, каб выказаць свае адносіны, каб сказаць, што Беларусі патрэбныя перамены.
Гэта было ў 2001, 2006, 2008 гадах. І тады ў першы дзень пасьля выбараў сілавых разгонаў не было. Трэба паказаць, што ў Беларусі вялізная колькасьць людзей хоча сумленных выбараў, пераменаў, ня хоча зьмірыцца з фальшаваньнямі. Мэта была паўплываць на падлікі галасоў і заявіць, што Беларусі патрэбныя іншыя паводзіны ў часе выбараў, мэта была ўступіць у перамовы з урадам. Мэтай меркаваных перамоваў з урадам быў крызіс у сытуацыі, зьвязанай з выбарамі, і больш шырокі крызіс у краіне, пра што можна гаварыць, напэўна, ня ў гэтым судовым пасяджэньні. Мэта перамоваў зь сілавікамі была ў тым, каб паспрабаваць прадухіліць разгон".
16:10 Саньнікаў: "Я прыйшоў на плошчу Незалежнасьці пазьней за іншых кандыдатаў і пачаў шукаць іх. Убачыў некалькіх зь іх каля касьцёла. Я падышоў, і разам мы рушылі да помніка Леніну, бо там меркавалася ўсталяваць апаратуру".
Загорскі: "Ці разумелі вы, што людзі зоймуць праезную частку?".
Саньнікаў: "Я не патрабаваў, каб людзі ішлі па праезнай частцы. Я сам пайшоў за людзьмі".
Загорскі: "Ці зьвярталіся вы на плошчы Незалежнасьці да людзей?".
Саньнікаў: "Мы казалі, што хочам перамоваў з уладамі. Мы гэта вырашылі на Кастрычніцкай плошчы. Я гэта паўтараў і на плошчы Незалежнасьці. За гэта прагаласавалі дзясяткі тысяч людзей на Кастрычніцкай плошчы. Гэта была пазыцыя ўсіх людзей. Потым людзі прагаласавалі ісьці да Дома ўраду".
Загорскі: "Дзе вы зьбіраліся праводзіць перамовы і з кім?".
Саньнікаў: "Важны быў сам факт пачатку такіх перамоваў. Я разьлічваў, што ва ўрадзе знойдуцца сьмелыя людзі, якія прызнаюць крызісную сытуацыю і паспрабуюць яе ўрэгуляваць. Такіх не знайшлося. І няважна было, дзе такія перамовы праводзіць. Далей я пачуў звон разьбітых шыбаў і пайшоў з жонкай паглядзець, што там. Я сказаў людзям, што гэта правакацыя і што яе трэба спыніць. І пайшоў да помніка Леніну. Хто непасрэдна біў шкло, я ня бачыў, перада мной стаялі іншыя людзі.
Пасьля гэтага мы ўсталявалі апаратуру. Рымашэўскі сказаў, што гэта правакацыя, якую трэба спыніць. У гэты час пайшоў першы ланцуг спэцназу. Пазьней гэты ланцуг сышоў. Я бачыў, як спэцназ пачаў выцясьняць людзей, ніякага супраціву з боку людзей не было.
Хтосьці з натоўпу падышоў з боку Дома ўраду і сказаў, што сілавікі гатовыя на перамовы. У гэты момант утварылі калідор. Мы з жонкай па гэтым калідоры прайшлі да ўваходу ў Дом ураду.
Я зазірнуў у дзьверы, убачыў там шлемы спэцназу і сказаў ім, каб клікалі камандзіраў, мы гатовыя да перамоваў".
«Прайшоў нейкі час, я зразумеў, што гэта была дэзынфармацыя, і вярнуўся да помніка. У гэты час дзьверы ўжо былі пабітыя.
Ля помніка Леніну пачалося расьсячэньне дэманстрантаў. Я быў адрэзаны ланцугом спэцназу. Я чуў, што ў мікрафон казалі, што дамовіліся са спэцназам, што людзі змогуць спакойна разысьціся.
Але адразу пасьля гэтага пачаўся разгон. Я стаяў блізка ад ланцуга спэцназу і атрымаў удары па назе нечым цяжкім, атрымаў сур’ёзную траўму нагі, атрымаў дубінкай па галаве. Празь нейкае імгненьне страціў прытомнасьць. Ведаю, што жонка і мой кіроўца пачалі мяне закрываць сабою, іначай было б горш.
Калі я апрытомнеў і ўстаў з дапамогай жонкі і сябра Леаніда, яны прапанавалі адвезьці мяне ў шпіталь. Я згадзіўся.
Непадалёк праходзіў знаёмы журналіст, ён прапанаваў падвезьці. Мы селі да яго ў машыну і паехалі. На плошчы Перамогі нас падрэзала машына ДАІ, з майго боку адчынілі дзьверы, я спрабаваў патлумачыць, што я моцна траўмаваны. Але атрымаў удар у твар, пазьней некалькі ўдараў ботамі па целе, ботамі па руках. Пазьней нас адвезьлі на Акрэсьціна, там адвезьлі ў мэдпункт. Там сказалі, што траўма сур’ёзная і трэба ў шпіталь. Замест шпіталя адвезьлі ў СІЗА КДБ.
Людзі не ўжывалі сілу супраць міліцыі. Ніякіх заклікаў, ніякіх намераў заходзіць у Дом ураду ні з майго боку, ні з боку маёй каманды не было".
15:45 Пачынаецца допыт Саньнікава
Саньнікаў заявіў, што справа мае ярка выражаную палітычную афарбоўку, і заклікаў суд дзейнічаць у адпаведнасьці з законам і міжнароднымі стандартамі.
Загорскі: "Ці заклікалі вы людзей прыходзіць на плошчу ў ходзе выбарчай кампаніі?".
Саньнікаў: "Так, я заклікаў прыходзіць на плошчу 19 сьнежня для сустрэчы з выбарцамі".
Загорскі: "Ці каардынавалі вы свае дзеяньні зь іншымі кандыдатамі?".
Саньнікаў: "Не, не каардынаваў, але ведаю, што іншыя таксама заклікалі ісьці на плошчу".
Загорскі: "Калі вы прыехалі на плошчу, зь якімі заклікамі зьвярталіся?".
Саньнікаў: "Я прыбыў да 20 гадзіны з жонкай і сябрамі ініцыятыўнай групы. На плошчы было шмат народу. Мы прыйшлі з боку вуліцы Камсамольскай пешшу. Потым пайшоў да ганку Палаца культуры прафсаюзаў. Там былі Кастусёў, Статкевіч, Рымашэўскі, Вус. Калі я прыйшоў, зьявілася гукаўзмацняльная апаратура. Калі мы вырашылі рухацца ў бок плошчы Незалежнасьці, я паўтарыў гэтае рашэньне ў мікрафон.
Гэта была вымушаная мера, бо на Кастрычніцкай плошчы было некалькі тысяч чалавек, на плошчы ня быў зачынены каток, гучала гучная музыка. Апаратура не была эфэктыўная, кандыдаты не маглі зьвярнуцца да прысутных. Акрамя таго, хтосьці зь людзей паблізу паведаміў, што ў Палацы прафсаюзаў знаходзяцца амапаўцы і вось-вось пачнуць разгон. Паколькі верагоднасьць гэтага была высокая, было вырашана пайсьці на плошчу Незалежнасьці. Апрача таго, ужо была агучаная ідэя перамоваў, і таму плошча Незалежнасьці была натуральным месцам для гэтага.
Гэта было супольнае рашэньне — ісьці дамагацца перамоваў.
Міліцыя не перашкаджала руху і не зьвярталася да дэманстрантаў, якія ішлі па праспэкце. Быў адзін ланцужок міліцыі, які людзі абышлі.
Я спрабаваў сказаць міліцыянтам, што трэба забясьпечыць ахову грамадзкага парадку, бо людзі ўжо ідуць. Празь нейкі час яны адступілі, і мы пайшлі далей.
Я рухаўся ў цэнтры калёны.
Заклікаў разысьціся не было".
Саньнікаў прызнаў, што было папярэджаньне ад пракурора пра незаконнасьць правядзеньня дэманстрацыі 19 сьнежня.
15:40 У судзе зачытваюцца паказаньні Мірзаянава на папярэднім сьледзтве, у якіх пазначана, што на плошчы Незалежнасьці яго клікаў нейкі мужчына з барадою ў кажуху, які заклікаў ісьці да помніка Леніну. Ці гэта ня Саньнікаў, спрабавала высьветліць судзьдзя. Мірзаянаў адказаў, што ня памятае.
14:55 Пачаўся допыт Мірзаянава
Ён распавядае, як дэманстранты стваралі жывы калідор ля ўвахода ў Дом ураду, каб не дапусьціць правакатараў.
"Асабіста я не наносіў удараў па шчытам на ўваходзе ў Дом ураду".
Мірзаянаў кажа, што на яго ў часе сьледзтва ціснулі. 25 студзеня сьледчы Казакевіч прапанаваў сказаць, што кандыдаты давалі грошы за ўдзел у мітынгу, і тады ён будзе сьведкам. Мірзаянаў адмовіўся. Потым такая прапанова была яшчэ раз, але і другі раз ён адмовіўся.
Мірзаянаў зазначыў, што сьледчыя таксама наведвалі яго без складаньня пратаколаў.
Мірзаянаў паведаміў, што ён дастаў адзін аскепак шкла з разьбітага акна Дома ўраду і паклаў яго на шафу, ня ведаючы, ці там хто ёсьць за ёю.
Мірзаянаў засьведчыў, што на Кастрычніцкай плошчы было 30 тысяч чалавек: "Акцыя насіла мірны характар, людзі былі вельмі радыя таму, што яны могуць разам сабрацца ў цэнтры і выказаць сваё меркаваньне пра выбары прэзыдэнта. Ніякай небясьпекі для "Макдоналдса" і "Эўрасеці" яны не ўяўлялі".
14:45 З улікам супярэчлівых паказаньняў Гнедчыка суд вырашыў зачытаць ягоныя ранейшыя паказаньні на папярэднім сьледзтве.
14:10 Працэс аднавіўся. Гнедчык распавядае пра свае дзеяньні 19 сьнежня. Ён пачуў гук бітага шкла ля ўваходу ў Дом ураду, невядомыя заклікалі падысьці бліжэй. Ён падышоў да дзьвярэй, дзьверы ўжо былі разьбітыя, там былі шчыты, і ён іх некалькі разоў штурхануў рукамі. Гэтыя ўдары ён патлумачыў як хуліганскія дзеяньні.
12:50 Абвешчаны перапынак да 14.00
12:45 Судзьдзя Чацьвертакова падтрымала хадайніцтва адваката і вырашыла агучыць усе паказаньні Васілевіча на папярэднім сьледзтве ад 9 студзеня 2011 году.
12:30 Абвінаваўца Загорскі просіць агучыць паказаньні Васілевіча на папярэднім сьледзтве.
Мірзаянаў кажа, што Васілевіч у гэты час мог знаходзіцца пад ціскам міліцыі. Таму тым паказаньням мала веры.
Некаторыя адвакаты таксама супраць агучваньня тых паказаньняў. Але судзьдзя падтрымала абвінаваўцу і зачытвае ранейшыя паказаньні Васілевіча на папярэднім сьледзтве.
У ранейшых паказаньнях Васілевіч цалкам прызнаваў сваю віну і тлумачыў, што аскепкі бітага шкла ён зьбіваў з хуліганскіх памкненьняў, а не для бясьпекі дэманстрантаў, як заявіў у судзе.
Васілевіч заявіў, што ў часе допыту на яго ціснулі. 6 студзеня вялі допыт без адваката і без складаньня пратаколу.
Прозьвішча таго сьледчага ён ня памятае. "Мне пагражалі, што створаць невыносныя ўмовы", — кажа Васілевіч.
Пры допыце 11 студзеня з удзелам адваката псыхалягічны ціск ужо не чыніўся. Але Васілевіч прызнаецца, што ён быў у стане дэпрэсіі.
11:55 Пачаўся допыт Ільлі Васілевіча.
Ён зазначыў: пра тое, што мірная акцыя пратэсту супраць несумленных выбараў прэзыдэнта будзе праходзіць на Кастрычніцкай плошчы, даведаўся са СМІ, і пайшоў туды, бо было цікава.
Васілевіч кажа, што ніякіх заклікаў да штурму Дома ўраду ён ня чуў.
"Акцыя 19-га насіла мірны характар, настрой у людзей быў мірны, я ня бачыў ніякай агрэсіі да інцыдэнту вакол Дома ўраду", — сьцьвярджае Васілевіч.
Стальную рамку зь дзьвярнога палатна ён падняў зь зямлі.
Гвалтоўныя дзеяньні спэцназу адносна людзей на плошчы Незалежнасьці Васілевіч лічыць неабгрунтаванымі. "Калі пачалі біць шкло, міліцыянты толькі здымалі гэта на камэры, хоць маглі спыніць правакацыю", — кажа ён.
11:40 Абвінаваўца Загорскі пытаецца ў Яроменка, хто пачаў выходзіць на праспэкт з Кастрычніцкай плошчы: народ ці кандыдаты, ці бачыў ён, дзе ішлі кандыдаты? Яроменак на гэта адказвае, што ня памятае.
"Ці хто-небудзь у натоўпе прапаноўваў чыніць гвалт, падпалы, пагромы, збройны супраціў прадстаўнікам улады?" — пытаецца Загорскі.
На ўсё гэта Яроменак адказвае: "Не".
Дзе быў і што рабіў на Плошчы Саньнікаў, Яроменак ня памятае. Кажа, што ня бачыў на Плошчы ніякіх прутоў, бутэлек і каністраў з гаручай вадкасьцю. Разам з гэтым ён прызнаў, што меў з сабою "фомку".
Мірзаянаў папытаўся, ці рэкамэндавалі супрацоўнікі КДБ Яроменку прызнацца ў зьдзейсьненым. Кажа, што так. У выпадку прызнаньня абяцалі адпусьціць дадому, паведамляе "Наша ніва".
11:23 Яроменак распавядае пра свае дзеяньні 19 сьнежня. Кажа, што сымпатызаваў кандыдату ў прэзыдэнты Віталю Рымашэўскаму. І на ягоны заклік прыйшоў на месца збору ля вакзалу ў Менску. Ніякіх прадметаў на Кастрычніцкую плошчу ён не прыносіў.
Яроменак кажа, што калі ён падышоў да Дома ўраду, то спачатку стаяў ля помніка Леніну. Пазьней пачуў, што нешта адбываецца ля ўваходу ў Дом ураду, што пасьля чыёйсьці правакацыі людзі пачалі біць дзьверы. І ён, не да канца разумеючы, што робіць, далучыўся да гэтых людзей, некалькі разоў ударыў у дзьверы рукамі і нагамі. Потым міліцыя адцясьніла яго разам зь іншымі.
Яроменак заявіў, што раскайваецца ў тым, што ўчыніў 19 сьнежня ля Дома ўраду.
11:17 Пачаўся допыт падсудных. Першым дапытваюць Яроменка. Ён адказвае па-беларуску.
11:13 Саньнікаў не прызнаў віны. Яроменак прызнаў віну. Мірзаянаў заявіў, што гэта мана і што ён не прызнае віны. У залі прагучалі воплескі. Судзьдзя зрабіла заўвагу. Гнедчык прызнаў віну часткова.
11:12 Мірзаянаў абвінавачваецца ў тым, што дастаў некалькі шкляных аскепкаў зь дзьвярэй і кінуў у боку спэцназу ля Дома ўраду.
Кожнаму з падсудных залічваюць у віну траўмы, атрыманыя спэцназаўцамі, удары, у тым ліку міліцыянту Лушчыку, які атрымаў пашкоджаньне левай ягадзіцы.
11:11 Падсудны Гнедчык абвінавачваецца ў тым, што спрабаваў пранікнуць у Дом ураду, нанёс ня менш як пяць удараў у загародку, узломваў уваходныя дзьверы.
11:10 Пракурор Загорскі чытае ў абвінавачаньні, што Васілевіч спрабаваў пранікнуць у Дом ураду. Ня менш як чатыры разы ўдарыў нагамі і два разы ўдарыў нейкім мэталічным прадметам у загародкі на ўваходзе ў Дом ураду.
11:05 Пракурор зачытвае абвінавачаньне Саньнікаву, сьцьвярджае, што той у сваіх выступах па радыё і ТБ, на сходах і мітынгах заклікаў неаднаразова выбарнікаў на несанкцыянаваны мітынг на Кастрычніцкую плошчу Менску. І на мітынгу ён заявіў пра нелегітымнасьць выбараў — агучыў на мітынгу "заведама іжлывыя зьвесткі", а потым разам зь іншымі кандыдатамі арганізаваў шэсьце па праспэкце Незалежнасьці, што перашкодзіла працы розных устаноў, банкаў, "Макдоналдса" і транспарту. "Макдоналдс" заявіў пра 8 мільёнаў неатрыманай выгады.
Пракурор зачытвае сьпіс пацярпелых спэцназаўцаў, кажа пра пагромы і падпалы з боку дэманстрантаў.
Заля абураецца, што пракурор чытае ціха, нічога не чуваць. Судзьдзя робіць заўвагу.
10:55 Працэс адноўлены. Суд адхіліў хадайніцтва аб зьмяненьні меры стрыманьня на падпіску пра нявыезд, паколькі абвінавачаным пагражае пакараньне больш за 2 гады зьняволеньня і іх учынак лічыцца цяжкім злачынствам. Паводле судзьдзі, не зьявіліся прадстаўнікі грамадзянскага пазоўніка, некаторыя пацярпелыя і сьведкі. Тым ня менш суд вырашыў пачаць разбор бязь іх.
10:26 Суд пайшоў на перапынак для вынясеньня рашэньня па хадайніцтве.
10:20 Адвакат Варвашэвіч заявіў, што ёсьць сумневы наконт правільнасьці абранай меры стрыманьня — арышту. Улічваючы абставіны справы і асобу падсуднага, стан здароўя, сямейнае становішча, паручальніцтвы за яго сотняў грамадзянаў і тое, што сам ён даў абавязаньне не хавацца ад сьледзтва, адвакат просіць суд прымяніць да Саньнікава меру стрыманьня ў выглядзе падпіскі пра нявыезд, закладу або хатняга арышту.
Саньнікаў ды іншыя абвінавачаныя падтрымалі хадайніцтва, прадстаўнік абвінавачаньня Загорскі заклікаў суд адмовіць.
10:17 Адвакаты Саньнікава заявілі хадайніцтва пра зьмену меры стрыманьня іхнаму падабароннаму.
10:15 Усе абвінавачаныя адмовіліся ад адводу складу суду, у адказ на пытаньне судзьдзі заявілі, што давяраюць суду. Хадайніцтваў у іх таксама няма.
10:02 Дзяржаўны абвінаваўца — Загорскі.
Адвакаты:
Саньнікава — Варвашэвіч і Кавалеўская,
Васілевіча — Белая,
Мірзаянава — Галіеў,
Гнедчыка — Іванова.
10:01 Пачаўся судовы працэс.
9:55 Людзей запусьцілі ў залю. Тут родныя зьняволеных, прадстаўнікі амбасадаў ЗША, Швэцыі, Расеі, праваабаронцы, журналісты. Дазволены фота- і відэаздымкі.
Па справе праходзяць:
былы кандыдат на прэзыдэнта Андрэй Саньнікаў,
Ільля Васілевіч,
Алег Гнедчык,
Фёдар Мірзаянаў,
Уладзімер Яроменак.
Справу разглядае судзьдзя Натальля Чацьвертакова.
Ала Саньнікава: закон павінен дзейнічаць, а ў нас ён «прымяняецца»
Вялікі судны дзень за Плошчу
Суды за Плошчу
17:50 Абвешчаны перапынак да 10:00 28 красавіка.
17:09 Агучваюцца пратаколы агляду пляцоўкі ля Дома ўраду: дымавыя шашкі, каністры з гаручай вадкасьцю, ледасекі — усё тое, наяўнасьць чаго Саньнікаў адмаўляў.
17:00 Працэс адноўлены. Суд прыступае да разгляду пісьмовых матэрыялаў справы.
16:38 Абвешчаны перапынак на 10 хвілін.
16:25 Пытаньні ў абвінаваўцы да Саньнікава скончыліся. Пачаліся пытаньні адвакатаў.
Саньнікаў: "Шэсьце было абсалютна мірнае, вялікая колькасьць людзей прайшла без эксцэсаў. Аўтамабілі сыгналілі на знак падтрымкі, не было незадаволенасьці з боку кіроўцаў. Ніякіх перашкод для гандлёвых прадпрыемстваў не было, толькі прыбытак. Ніякіх пагроз не было з боку дэманстрантаў. Ніякіх масавых беспарадкаў з гвалтам, пагромамі, падпаламі не было, гэта абсалютнае глупства. Я ўсюды казаў, што акцыя будзе выключна мірная. Я заклікаў людзей ісьці менавіта з такім настроем. Я заклікаў міліцыю забясьпечыць парадак і выконваць закон. Я ўвесь час казаў, што мы будзем выконваць закон і Канстытуцыю і зробім усё, каб акцыя была спакойнай.
Шэсьце было абсалютна мірнае, вялікая колькасьць людзей прайшла без эксцэсаў. Аўтамабілі сыгналілі на знак падтрымкі, не было незадаволенасьці з боку кіроўцаў
У мяне не было аховы, і я не абмяркоўваў зь іншымі магчымасьць стварэньня нейкай дружыны аховы. Я не заклікаў нікога да такога, і ніхто з кандыдатаў, іх давераных асобаў ніякіх падобных заклікаў не рабіў".
Адвакат: "Якія мэты вы мелі, заклікаючы грамадзянаў прыйсьці на плошчу?"
Саньнікаў: "Існуе традыцыя ў дзень выбараў зьбірацца на мірную акцыю. Шмат людзей зьбіраецца на мірную акцыю, каб выказаць свае адносіны, каб сказаць, што Беларусі патрэбныя перамены.
Гэта было ў 2001, 2006, 2008 гадах. І тады ў першы дзень пасьля выбараў сілавых разгонаў не было. Трэба паказаць, што ў Беларусі вялізная колькасьць людзей хоча сумленных выбараў, пераменаў, ня хоча зьмірыцца з фальшаваньнямі. Мэта была паўплываць на падлікі галасоў і заявіць, што Беларусі патрэбныя іншыя паводзіны ў часе выбараў, мэта была ўступіць у перамовы з урадам. Мэтай меркаваных перамоваў з урадам быў крызіс у сытуацыі, зьвязанай з выбарамі, і больш шырокі крызіс у краіне, пра што можна гаварыць, напэўна, ня ў гэтым судовым пасяджэньні. Мэта перамоваў зь сілавікамі была ў тым, каб паспрабаваць прадухіліць разгон".
16:10 Саньнікаў: "Я прыйшоў на плошчу Незалежнасьці пазьней за іншых кандыдатаў і пачаў шукаць іх. Убачыў некалькіх зь іх каля касьцёла. Я падышоў, і разам мы рушылі да помніка Леніну, бо там меркавалася ўсталяваць апаратуру".
Загорскі: "Ці разумелі вы, што людзі зоймуць праезную частку?".
Саньнікаў: "Я не патрабаваў, каб людзі ішлі па праезнай частцы. Я сам пайшоў за людзьмі".
Мы казалі, што хочам перамоваў з уладамі. За гэта прагаласавалі дзясяткі тысяч людзей на Кастрычніцкай плошчы
Загорскі: "Ці зьвярталіся вы на плошчы Незалежнасьці да людзей?".
Саньнікаў: "Мы казалі, што хочам перамоваў з уладамі. Мы гэта вырашылі на Кастрычніцкай плошчы. Я гэта паўтараў і на плошчы Незалежнасьці. За гэта прагаласавалі дзясяткі тысяч людзей на Кастрычніцкай плошчы. Гэта была пазыцыя ўсіх людзей. Потым людзі прагаласавалі ісьці да Дома ўраду".
Загорскі: "Дзе вы зьбіраліся праводзіць перамовы і з кім?".
Саньнікаў: "Важны быў сам факт пачатку такіх перамоваў. Я разьлічваў, што ва ўрадзе знойдуцца сьмелыя людзі, якія прызнаюць крызісную сытуацыю і паспрабуюць яе ўрэгуляваць. Такіх не знайшлося. І няважна было, дзе такія перамовы праводзіць. Далей я пачуў звон разьбітых шыбаў і пайшоў з жонкай паглядзець, што там. Я сказаў людзям, што гэта правакацыя і што яе трэба спыніць. І пайшоў да помніка Леніну. Хто непасрэдна біў шкло, я ня бачыў, перада мной стаялі іншыя людзі.
Пасьля гэтага мы ўсталявалі апаратуру. Рымашэўскі сказаў, што гэта правакацыя, якую трэба спыніць. У гэты час пайшоў першы ланцуг спэцназу. Пазьней гэты ланцуг сышоў. Я бачыў, як спэцназ пачаў выцясьняць людзей, ніякага супраціву з боку людзей не было.
Хтосьці з натоўпу падышоў з боку Дома ўраду і сказаў, што сілавікі гатовыя на перамовы
Хтосьці з натоўпу падышоў з боку Дома ўраду і сказаў, што сілавікі гатовыя на перамовы. У гэты момант утварылі калідор. Мы з жонкай па гэтым калідоры прайшлі да ўваходу ў Дом ураду.
Я зазірнуў у дзьверы, убачыў там шлемы спэцназу і сказаў ім, каб клікалі камандзіраў, мы гатовыя да перамоваў".
«Прайшоў нейкі час, я зразумеў, што гэта была дэзынфармацыя, і вярнуўся да помніка. У гэты час дзьверы ўжо былі пабітыя.
Ля помніка Леніну пачалося расьсячэньне дэманстрантаў. Я быў адрэзаны ланцугом спэцназу. Я чуў, што ў мікрафон казалі, што дамовіліся са спэцназам, што людзі змогуць спакойна разысьціся.
Але адразу пасьля гэтага пачаўся разгон. Я стаяў блізка ад ланцуга спэцназу і атрымаў удары па назе нечым цяжкім, атрымаў сур’ёзную траўму нагі, атрымаў дубінкай па галаве. Празь нейкае імгненьне страціў прытомнасьць. Ведаю, што жонка і мой кіроўца пачалі мяне закрываць сабою, іначай было б горш.
Калі я апрытомнеў і ўстаў з дапамогай жонкі і сябра Леаніда, яны прапанавалі адвезьці мяне ў шпіталь. Я згадзіўся.
Нас адвезьлі на Акрэсьціна, там адвезьлі ў мэдпункт. Там сказалі, што траўма сур’ёзная і трэба ў шпіталь. Замест шпіталю адвезьлі ў СІЗА КДБ
Непадалёк праходзіў знаёмы журналіст, ён прапанаваў падвезьці. Мы селі да яго ў машыну і паехалі. На плошчы Перамогі нас падрэзала машына ДАІ, з майго боку адчынілі дзьверы, я спрабаваў патлумачыць, што я моцна траўмаваны. Але атрымаў удар у твар, пазьней некалькі ўдараў ботамі па целе, ботамі па руках. Пазьней нас адвезьлі на Акрэсьціна, там адвезьлі ў мэдпункт. Там сказалі, што траўма сур’ёзная і трэба ў шпіталь. Замест шпіталя адвезьлі ў СІЗА КДБ.
Людзі не ўжывалі сілу супраць міліцыі. Ніякіх заклікаў, ніякіх намераў заходзіць у Дом ураду ні з майго боку, ні з боку маёй каманды не было".
15:45 Пачынаецца допыт Саньнікава
Саньнікаў заявіў, што справа мае ярка выражаную палітычную афарбоўку, і заклікаў суд дзейнічаць у адпаведнасьці з законам і міжнароднымі стандартамі.
Загорскі: "Ці заклікалі вы людзей прыходзіць на плошчу ў ходзе выбарчай кампаніі?".
Саньнікаў: "Так, я заклікаў прыходзіць на плошчу 19 сьнежня для сустрэчы з выбарцамі".
Загорскі: "Ці каардынавалі вы свае дзеяньні зь іншымі кандыдатамі?".
Саньнікаў: "Не, не каардынаваў, але ведаю, што іншыя таксама заклікалі ісьці на плошчу".
Загорскі: "Калі вы прыехалі на плошчу, зь якімі заклікамі зьвярталіся?".
Саньнікаў: "Я прыбыў да 20 гадзіны з жонкай і сябрамі ініцыятыўнай групы. На плошчы было шмат народу. Мы прыйшлі з боку вуліцы Камсамольскай пешшу. Потым пайшоў да ганку Палаца культуры прафсаюзаў. Там былі Кастусёў, Статкевіч, Рымашэўскі, Вус. Калі я прыйшоў, зьявілася гукаўзмацняльная апаратура. Калі мы вырашылі рухацца ў бок плошчы Незалежнасьці, я паўтарыў гэтае рашэньне ў мікрафон.
Гэта была вымушаная мера, бо на Кастрычніцкай плошчы было некалькі тысяч чалавек, на плошчы ня быў зачынены каток, гучала гучная музыка. Апаратура не была эфэктыўная, кандыдаты не маглі зьвярнуцца да прысутных. Акрамя таго, хтосьці зь людзей паблізу паведаміў, што ў Палацы прафсаюзаў знаходзяцца амапаўцы і вось-вось пачнуць разгон. Паколькі верагоднасьць гэтага была высокая, было вырашана пайсьці на плошчу Незалежнасьці. Апрача таго, ужо была агучаная ідэя перамоваў, і таму плошча Незалежнасьці была натуральным месцам для гэтага.
Гэта было супольнае рашэньне — ісьці дамагацца перамоваў.
Гэта было супольнае рашэньне — ісьці дамагацца перамоваў.
Міліцыя не перашкаджала руху і не зьвярталася да дэманстрантаў, якія ішлі па праспэкце. Быў адзін ланцужок міліцыі, які людзі абышлі.
Я спрабаваў сказаць міліцыянтам, што трэба забясьпечыць ахову грамадзкага парадку, бо людзі ўжо ідуць. Празь нейкі час яны адступілі, і мы пайшлі далей.
Я рухаўся ў цэнтры калёны.
Заклікаў разысьціся не было".
Саньнікаў прызнаў, што было папярэджаньне ад пракурора пра незаконнасьць правядзеньня дэманстрацыі 19 сьнежня.
15:40 У судзе зачытваюцца паказаньні Мірзаянава на папярэднім сьледзтве, у якіх пазначана, што на плошчы Незалежнасьці яго клікаў нейкі мужчына з барадою ў кажуху, які заклікаў ісьці да помніка Леніну. Ці гэта ня Саньнікаў, спрабавала высьветліць судзьдзя. Мірзаянаў адказаў, што ня памятае.
14:55 Пачаўся допыт Мірзаянава
Ён распавядае, як дэманстранты стваралі жывы калідор ля ўвахода ў Дом ураду, каб не дапусьціць правакатараў.
"Асабіста я не наносіў удараў па шчытам на ўваходзе ў Дом ураду".
25 студзеня сьледчы Казакевіч прапанаваў сказаць, што кандыдаты давалі грошы за ўдзел у мітынгу, і тады ён будзе сьведкам. Мірзаянаў адмовіўся
Мірзаянаў кажа, што на яго ў часе сьледзтва ціснулі. 25 студзеня сьледчы Казакевіч прапанаваў сказаць, што кандыдаты давалі грошы за ўдзел у мітынгу, і тады ён будзе сьведкам. Мірзаянаў адмовіўся. Потым такая прапанова была яшчэ раз, але і другі раз ён адмовіўся.
Мірзаянаў зазначыў, што сьледчыя таксама наведвалі яго без складаньня пратаколаў.
Мірзаянаў паведаміў, што ён дастаў адзін аскепак шкла з разьбітага акна Дома ўраду і паклаў яго на шафу, ня ведаючы, ці там хто ёсьць за ёю.
Мірзаянаў засьведчыў, што на Кастрычніцкай плошчы было 30 тысяч чалавек: "Акцыя насіла мірны характар, людзі былі вельмі радыя таму, што яны могуць разам сабрацца ў цэнтры і выказаць сваё меркаваньне пра выбары прэзыдэнта. Ніякай небясьпекі для "Макдоналдса" і "Эўрасеці" яны не ўяўлялі".
14:45 З улікам супярэчлівых паказаньняў Гнедчыка суд вырашыў зачытаць ягоныя ранейшыя паказаньні на папярэднім сьледзтве.
14:10 Працэс аднавіўся. Гнедчык распавядае пра свае дзеяньні 19 сьнежня. Ён пачуў гук бітага шкла ля ўваходу ў Дом ураду, невядомыя заклікалі падысьці бліжэй. Ён падышоў да дзьвярэй, дзьверы ўжо былі разьбітыя, там былі шчыты, і ён іх некалькі разоў штурхануў рукамі. Гэтыя ўдары ён патлумачыў як хуліганскія дзеяньні.
12:50 Абвешчаны перапынак да 14.00
Your browser doesn’t support HTML5
12:45 Судзьдзя Чацьвертакова падтрымала хадайніцтва адваката і вырашыла агучыць усе паказаньні Васілевіча на папярэднім сьледзтве ад 9 студзеня 2011 году.
12:30 Абвінаваўца Загорскі просіць агучыць паказаньні Васілевіча на папярэднім сьледзтве.
Мірзаянаў кажа, што Васілевіч у гэты час мог знаходзіцца пад ціскам міліцыі. Таму тым паказаньням мала веры.
Некаторыя адвакаты таксама супраць агучваньня тых паказаньняў. Але судзьдзя падтрымала абвінаваўцу і зачытвае ранейшыя паказаньні Васілевіча на папярэднім сьледзтве.
"Мне пагражалі, што створаць невыносныя ўмовы…
Васілевіч заявіў, што ў часе допыту на яго ціснулі. 6 студзеня вялі допыт без адваката і без складаньня пратаколу.
Прозьвішча таго сьледчага ён ня памятае. "Мне пагражалі, што створаць невыносныя ўмовы", — кажа Васілевіч.
Пры допыце 11 студзеня з удзелам адваката псыхалягічны ціск ужо не чыніўся. Але Васілевіч прызнаецца, што ён быў у стане дэпрэсіі.
11:55 Пачаўся допыт Ільлі Васілевіча.
Ён зазначыў: пра тое, што мірная акцыя пратэсту супраць несумленных выбараў прэзыдэнта будзе праходзіць на Кастрычніцкай плошчы, даведаўся са СМІ, і пайшоў туды, бо было цікава.
Васілевіч кажа, што ніякіх заклікаў да штурму Дома ўраду ён ня чуў.
Калі пачалі біць шкло, міліцыянты толькі здымалі гэта на камэры, хоць маглі спыніць правакацыю…
"Акцыя 19-га насіла мірны характар, настрой у людзей быў мірны, я ня бачыў ніякай агрэсіі да інцыдэнту вакол Дома ўраду", — сьцьвярджае Васілевіч.
Стальную рамку зь дзьвярнога палатна ён падняў зь зямлі.
Гвалтоўныя дзеяньні спэцназу адносна людзей на плошчы Незалежнасьці Васілевіч лічыць неабгрунтаванымі. "Калі пачалі біць шкло, міліцыянты толькі здымалі гэта на камэры, хоць маглі спыніць правакацыю", — кажа ён.
11:40 Абвінаваўца Загорскі пытаецца ў Яроменка, хто пачаў выходзіць на праспэкт з Кастрычніцкай плошчы: народ ці кандыдаты, ці бачыў ён, дзе ішлі кандыдаты? Яроменак на гэта адказвае, што ня памятае.
"Ці хто-небудзь у натоўпе прапаноўваў чыніць гвалт, падпалы, пагромы, збройны супраціў прадстаўнікам улады?" — пытаецца Загорскі.
На ўсё гэта Яроменак адказвае: "Не".
Дзе быў і што рабіў на Плошчы Саньнікаў, Яроменак ня памятае. Кажа, што ня бачыў на Плошчы ніякіх прутоў, бутэлек і каністраў з гаручай вадкасьцю. Разам з гэтым ён прызнаў, што меў з сабою "фомку".
Мірзаянаў папытаўся, ці рэкамэндавалі супрацоўнікі КДБ Яроменку прызнацца ў зьдзейсьненым. Кажа, што так. У выпадку прызнаньня абяцалі адпусьціць дадому, паведамляе "Наша ніва".
11:23 Яроменак распавядае пра свае дзеяньні 19 сьнежня. Кажа, што сымпатызаваў кандыдату ў прэзыдэнты Віталю Рымашэўскаму. І на ягоны заклік прыйшоў на месца збору ля вакзалу ў Менску. Ніякіх прадметаў на Кастрычніцкую плошчу ён не прыносіў.
Яроменак кажа, што калі ён падышоў да Дома ўраду, то спачатку стаяў ля помніка Леніну. Пазьней пачуў, што нешта адбываецца ля ўваходу ў Дом ураду, што пасьля чыёйсьці правакацыі людзі пачалі біць дзьверы. І ён, не да канца разумеючы, што робіць, далучыўся да гэтых людзей, некалькі разоў ударыў у дзьверы рукамі і нагамі. Потым міліцыя адцясьніла яго разам зь іншымі.
Яроменак заявіў, што раскайваецца ў тым, што ўчыніў 19 сьнежня ля Дома ўраду.
11:17 Пачаўся допыт падсудных. Першым дапытваюць Яроменка. Ён адказвае па-беларуску.
11:13 Саньнікаў не прызнаў віны. Яроменак прызнаў віну. Мірзаянаў заявіў, што гэта мана і што ён не прызнае віны. У залі прагучалі воплескі. Судзьдзя зрабіла заўвагу. Гнедчык прызнаў віну часткова.
11:12 Мірзаянаў абвінавачваецца ў тым, што дастаў некалькі шкляных аскепкаў зь дзьвярэй і кінуў у боку спэцназу ля Дома ўраду.
Кожнаму з падсудных залічваюць у віну траўмы, атрыманыя спэцназаўцамі, удары, у тым ліку міліцыянту Лушчыку, які атрымаў пашкоджаньне левай ягадзіцы.
11:11 Падсудны Гнедчык абвінавачваецца ў тым, што спрабаваў пранікнуць у Дом ураду, нанёс ня менш як пяць удараў у загародку, узломваў уваходныя дзьверы.
11:10 Пракурор Загорскі чытае ў абвінавачаньні, што Васілевіч спрабаваў пранікнуць у Дом ураду. Ня менш як чатыры разы ўдарыў нагамі і два разы ўдарыў нейкім мэталічным прадметам у загародкі на ўваходзе ў Дом ураду.
11:05 Пракурор зачытвае абвінавачаньне Саньнікаву, сьцьвярджае, што той у сваіх выступах па радыё і ТБ, на сходах і мітынгах заклікаў неаднаразова выбарнікаў на несанкцыянаваны мітынг на Кастрычніцкую плошчу Менску. І на мітынгу ён заявіў пра нелегітымнасьць выбараў — агучыў на мітынгу "заведама іжлывыя зьвесткі", а потым разам зь іншымі кандыдатамі арганізаваў шэсьце па праспэкце Незалежнасьці, што перашкодзіла працы розных устаноў, банкаў, "Макдоналдса" і транспарту. "Макдоналдс" заявіў пра 8 мільёнаў неатрыманай выгады.
Пракурор зачытвае сьпіс пацярпелых спэцназаўцаў, кажа пра пагромы і падпалы з боку дэманстрантаў.
Заля абураецца, што пракурор чытае ціха, нічога не чуваць. Судзьдзя робіць заўвагу.
10:55 Працэс адноўлены. Суд адхіліў хадайніцтва аб зьмяненьні меры стрыманьня на падпіску пра нявыезд, паколькі абвінавачаным пагражае пакараньне больш за 2 гады зьняволеньня і іх учынак лічыцца цяжкім злачынствам. Паводле судзьдзі, не зьявіліся прадстаўнікі грамадзянскага пазоўніка, некаторыя пацярпелыя і сьведкі. Тым ня менш суд вырашыў пачаць разбор бязь іх.
10:26 Суд пайшоў на перапынак для вынясеньня рашэньня па хадайніцтве.
10:20 Адвакат Варвашэвіч заявіў, што ёсьць сумневы наконт правільнасьці абранай меры стрыманьня — арышту. Улічваючы абставіны справы і асобу падсуднага, стан здароўя, сямейнае становішча, паручальніцтвы за яго сотняў грамадзянаў і тое, што сам ён даў абавязаньне не хавацца ад сьледзтва, адвакат просіць суд прымяніць да Саньнікава меру стрыманьня ў выглядзе падпіскі пра нявыезд, закладу або хатняга арышту.
Саньнікаў ды іншыя абвінавачаныя падтрымалі хадайніцтва, прадстаўнік абвінавачаньня Загорскі заклікаў суд адмовіць.
10:17 Адвакаты Саньнікава заявілі хадайніцтва пра зьмену меры стрыманьня іхнаму падабароннаму.
10:15 Усе абвінавачаныя адмовіліся ад адводу складу суду, у адказ на пытаньне судзьдзі заявілі, што давяраюць суду. Хадайніцтваў у іх таксама няма.
Your browser doesn’t support HTML5
10:02 Дзяржаўны абвінаваўца — Загорскі.
Адвакаты:
Саньнікава — Варвашэвіч і Кавалеўская,
Васілевіча — Белая,
Мірзаянава — Галіеў,
Гнедчыка — Іванова.
10:01 Пачаўся судовы працэс.
9:55 Людзей запусьцілі ў залю. Тут родныя зьняволеных, прадстаўнікі амбасадаў ЗША, Швэцыі, Расеі, праваабаронцы, журналісты. Дазволены фота- і відэаздымкі.
9:15 Справу будуць разглядаць у залі на 60 месцаў. Адной зь першых у суд прыйшла маці Андрэя Саньнікава — Ала.
Па справе праходзяць:
былы кандыдат на прэзыдэнта Андрэй Саньнікаў,
Ільля Васілевіч,
Алег Гнедчык,
Фёдар Мірзаянаў,
Уладзімер Яроменак.
Справу разглядае судзьдзя Натальля Чацьвертакова.
Ала Саньнікава: закон павінен дзейнічаць, а ў нас ён «прымяняецца»
Вялікі судны дзень за Плошчу
Ільля Васілевіч
Ільля Васілевіч
Нарадзіўся ў 1991 годзе Баранавічах.
Паступіў у Менскі палітэхнічны каледж. Выдатна вучыўся, быў старастам групы.
Ільля адседзеў 10 сутак арышту за ўдзел у акцыі пратэсту 19 сьнежня і быў адпушчаны дадому. Яму паведамілі, што адміністрацыя Менскага палітэхнічнага каледжа выключае яго з навучальнай установы.
5 студзеня малады чалавек быў запрошаны ў адміністрацыю каледжа для падпісаньня адпаведных папер, але ў навучальнай установе Ільлю чакалі супрацоўнікі КДБ, якія затрымалі маладога чалавека для правядзеньня сьледчых дзеяньняў па крымінальнай справе.

Уладзімер Яроменак
Уладзімер Яроменак
Нарадзіўся ў Мёрах. Паступіў у Беларускі дзяржаўны ўнівэрсытэт інфарматыкі і радыёэлектронікі. На момант арышту быў студэнтам 2 курсу.
Сябра «Маладога Фронту». Удзельнік Плошчы-2010. Затрыманы супрацоўнікамі спэцслужбаў 20 сьнежня 2010 г. пасьля пікету салідарнасьці з палітзьняволенымі насупраць Дома ўраду.
За гэта быў асуджаны на 15 сутак арышту, які ён адбыў у Жодзінскім СІЗА. Па выхадзе адтуль быў выкліканы ў якасьці сьведкі на допыт у КДБ, які скончыўся 7-сутачным арыштам на Акрэсьціна.
28 студзеня арыштаваны ў трэці раз, цяпер ужо як падазраваны па справе аб масавых беспарадках. Знаходзіцца пад вартай у турме КДБ. Абвінавачваецца па крымінальным артыкуле «Масавыя беспарадкі».

Андрэй Саньнікаў
Андрэй Саньнікаў
Нарадзіўся ў Менску 8 сакавіка 1954 года. Скончыў Менскі дзяржаўны інстытут замежных моваў, Дыпляматычную акадэмію Міністэрства замежных справаў СССР у Маскве. Валодае чатырма мовамі. Працаваў у Таварыстве дружбы з замежнымі краінамі, у сакратарыяце ААН у Нью-Йорку, быў дарадцам прадстаўніцтва Рэспублікі Беларусь у Швайцарыі.
У 1995-1996 гг. — намесьнік міністра замежных спраў Беларусі. Пакінуў гэтую пасаду ў лістападзе 1996 год на знак пратэсту супраць правядзеньня рэферэндуму. У лістападзе 1997 году стаў стваральнікам і міжнародным каардынатарам грамадзянскай ініцыятывы «Хартыя’97».
У 2008 годзе ініцыяваў грамадзянскую кампанію «Эўрапейская Беларусь».
Ляўрэат міжнароднай прэміі імя Бруна Крайскага ў галіне абароны правоў чалавека (2005 г.).
Кандыдат у прэзыдэнты Рэспублікі Беларусь на выбарах-2010.

Алег Гнедчык
Алег Гнедчык
Нарадзіўся ў 1986 годзе. Сябра «Маладога фронту».
У 2003—2005 гг. затрымліваўся праваахоўнымі органамі і караўся адміністратыўнымі арыштамі. У ліпені 2003 г. яшчэ непаўнагадовым быў затрыманы за распаўсюд інфармацыйных матэрыялаў «МФ» у Менску.
У 2006 г. быў асуджаны на 12 сутак арышту за ўдзел у намётавым мястэчку.
Затрыманы 6 студзеня. Да 9 студзеня знаходзіўся пад вартай і быў адпушчаны. 25 сакавіка вылучанае абвінавачваньне ва ўдзеле ў масавых беспарадках. Утрымліваецца ў турме на вуліцы Валадарскага.

Фёдар Мірзаянаў
Фёдар Мірзаянаў
Нарадзіўся у 1990 годзе ў Баранавічах. У 2008 г. паступіў на факультэт мэнэджмэнту Беларускага дзяржаўнага эканамічнага ўнівэрсытэту па спэцыяльнасьці «эканамічная кібэрнэтыка».
Падчас выбарчай кампаніі быў у камандзе кандыдата ў прэзыдэнты Яраслава Раманчука.
Пасьля падзеяў 19 сьнежня адбыў 15 сутак адміністратыўнага арышту ў сьледчым ізалятары Жодзіна.
Пасьля арышту 25 студзеня 2011 г. яму было высунутае абвінавачваньне ва ўдзеле ў масавых быспадарках. Утрымліваецца ў ізалятары на вуліцы Валадарскага.