Па папярэдняй інфармацыі, разгляд адміністрацыйнай справы над Арцёмам Дубскім адбудзецца ў аўторак, 12 траўня.
Сябру незарэгістраванай арганізацыі “Малады фронт” затрымалі ў Асіповічах 10 траўня разам з ягонай сяброўкай Тацяна Касінчук.
Іх зьвінавацілі ў тым, што яны пісалі на сьцяне “Свабоду Аўтуховічу”. Міліцыянты склалі пратакол паводле адміністрацыйнага артыкулу “дробнае хуліганства”.
Дубскі разам з разам з паплечнікамі трымае галадоўку на знак салідарнасьці з арыштаванымі ваўкавыскімі прадпрымальнікамі Мікалаем Аўтуховічам, Юрыем Лявонавым, Уладзімерам Асіпенкам.