Сёньня пачынаецца пяты дзень галадоўкі на знак салідарнасьці з ваўкавыскімі прадпрымальнікамі Мікалаем Аўтуховічам, Юрыем Лявонавым, Уладзімерам Асіпенкам. У акцыі ва ўправе БНФ удзельнічаюць ужо сем чалавек. Гэта маладафронтаўцы Наста Палажанка, Арцём Дубскі, Андрусь Цянюта, Мікола Дземідзенка, Яўген Скрабец, Ірына Губская і Глеб Скоркін.
У невялічкім пакоі, які вызвалілі для галадоўнікаў ва ўправе БНФ, паболела спальнікаў. Тут ужо разьмяшчаюцца сем галадоўнікаў, а не чатыры, як на самым пачатку акцыі. Да сваіх сяброў дадаліся спачатку Яўген Скрабец, а ўчора яшчэ -- Ірына Губская і Глеб Скоркін з Салігорску.
Цікаўлюся ў маладзёнаў, якія кантакты ў іх з бацькамі. Наста Палажанка распавядае:
“Тэлефануюць бацькі, хвалююцца, як там што? Сёньня раніцай я спала і двойчы не адказала таце. Дык, ён ужо хвалюецца: ты ж не забывайся, што галадуеш, адказвай на званкі. Бацькі хвалююцца. Але пры гэтым чакаюць, што нашы патрабаваньні будуць выкананыя, каб дзеці сышлі з галадоўкі”.
Яўген Скрабец кажа, што галадоўнікі чакаюць павялічэньня ўдзельнікаў акцыі:
“З Салігорску яшчэ адзін хлопец мусіць прыехаць. З Берасьця прыедуць два чалавекі з “Маладога фронту” на выходныя. Адзін зь іх магчыма застанецца на бестэрміновую галадоўку. Дзяўчына працуе і мусіць вярнуцца на працу ў панядзелак. А хлопец, яго завуць Міхал, плянуе застацца. Плянуецца, што будуць далучацца кожны дзень, хаця б па аднаму чалавеку”.
Андрусь Цянюта нібыта замкнуўся ў сябе, нешта чытае:
“Надвор’е ня вельмі добрае. Я то ляжу, то сяджу. Чытаю “Падрыхтоўку да споведзі”. Як выйду з галадоўкі, хачу схадзіць на споведзь”.
Да маладых галадоўнікаў прыйшла Галіна Сіўчык – маці вядомых апазыцыйных палітыкаў Вячаслава Сіўчыка і Канстанціна Лукашова:
“Я прыйшла сюды, каб падтрымаць моладзь. Калі дзеці прынялі такое рашэньне, іх трэба падтрымліваць і зьмякчыць умовы, у якіх яны знаходзяцца. Я прыйшла даведацца, ці ёсьць у іх мэдычная дапамога. Дазналася, што пакуль няма. І магчыма мяне нехта пачуе і паклапоціцца пра іх здароўе. Трэба ж усё рабіць загадзя, а не чакаць толькі “Хуткай дапамогі”. Канечне, мы ганарымся гэтымі дзяцьмі, мы іх вельмі любім. Але ж сэрца баліць. Яны ўжо бледныя. І бачна, што гэта нялёгкія крокі”.
Тры ваўкавыскія прадпрымальнікі знаходзяцца пад сьледзтвам. Іх падазраюць у наўмысных падпалах, што яны абвяргаюць. Усе трое маюць праблемы са здароўем. Юры Лявонаў ужо быў у турэмным шпіталі. Мікалай Аўтуховіч знаходзіцца ў мэдычным ізалятары. Ён трымае галадоўку пратэсту за кратамі ад 16 красавіка.