Затрыманьнямі скончыўся канцэрт гурту “Ляпіс Трубіцкой” у Магілёве. Калі музыкі сталі выконваць кампазыцыю “Freedom Belarus” моладзь разгарнула бел-чырвона-белыя сьцягі.
Тут жа, паводле маладых людзей, у залю клюбу “Ліга”, дзе праходзіў канцэрт, уварваліся міліцыянты і пачалі хапаць тых, хто трымаў сьцягі. Затрымлівалі і тых, хто меў на вопратцы ды заплечніках нацыянальную сымболіку — невялікія бел-чырвона-белыя сьцяжкі й “Пагоні”. Агулам затрымалі каля дваццаці чалавек.
На дваццаць тры гадзіны ў Ленінскім аддзеле міліцыі ўтрымліваліся трое маладых людзей. Вядома імя адно з іх — гэта Станіслаў Сенакосаў. Ён адзін зь першых разгарнуў сьцяг.
Кліп «Belarus Freedom»
На дваццаць тры гадзіны ў Ленінскім аддзеле міліцыі ўтрымліваліся трое маладых людзей. Вядома імя адно з іх — гэта Станіслаў Сенакосаў. Ён адзін зь першых разгарнуў сьцяг.
Кліп «Belarus Freedom»