Першы прэзыдэнт Чэхіі Вацлаў Гавал адказаў на пытаньні наведнікаў нашага сайту, слухачоў і журналістаў Радыё Свабода.
Сустрэча адбылася у сьціплым офісе прэзыдэнта ў гістарычным цэнтры Прагі. На кніжных паліцах – выданьні самога гаспадара, кнігі і фатаздымкі з мноства краінаў сьвету, твары яго сяброў і калегаў. Офіс нешматлюдны – на сустрэчы прысутнічала толькі яго сакратарка. Нягледзячы на сонечнае надвор'е, гаспадар быў даволі цёпла апрануты і патлумачыў, што крыху хварэе. Тым ня менш, у гэты ж дзень Вацлаў Гавал даў яшчэ адно інтэрвію для аўдыторыі ў Беларусі нашым калегам з тэлекампаніі Белсат. Мы не папярэджвалі прэзыдэнта, што адказваць яму давядзецца на пытаньні не журналістаў, а слухачоў, але ён вельмі прыязна паставіўся да магчымасьці наўпроставай размовы. Вашы пытаньні Вацлаву Гаўлу прадстаўлялі Аляксандар Лукашук, Алена Радкевіч.
Імя:: Ігар:
Сп. Гавал, якую галоўную памылку можа зрабіць зараз дэмакратычная апазыцыя? Што найбольш важна ў такіх умовах, калі ў Беларусі быццам пачалася лібэралізацыя, і зьявіўся выбар паміж быццам бы рэальным уплывам і прынцыпамі?
Гавал: Я думаю, што найбольшай памылкай было б, па-першае, калі б апазыцыя пусьцілася ў занадта вялікія кампрамісы. Канешне, кампрамісаў заўсёды не пазьбегнуць, але трэба ведаць межы, іначай чалавек можа заблытацца. А другая рэч, якая вельмі нашкодзіла б – гэта раскол. Зразумела, што розныя людзі маюць розныя пункты погляду, могуць дыскутаваць паміж сабой і нават сварыцца, але ў некаторых прынцыповых рэчах яны павінны цягнуць за адзін канец канату, іначай гэта кепска скончыцца.
Імя:: Аляксей, Горад:: Менск
Спадар Гавал, чаму столькі часу і намаганьняў вы прысьвячаеце Беларусі? У Вас няма тут родзічаў, Вы не былі закаханы ў беларуску? Ваша дзейнасць выклікае глыбокую павагу да Вас і ўжо блізкай па духу Чэхіі. Шчыры дзякуй Вам за дапамогу!
Гавал: Наколькі памятаю, у беларуску закаханы ня быў (сьмяецца). А зрэшты, ня думаю, што прысьвячаю Беларусі занадта шмат часу. Я б ведаў сытуацыю там нашмат лепей, прынамсі, больш пільна б да яе прыглядаўся, але, на жаль, не пасьпяваю гэтага фізычна. Маю ўвагу прыцягваюць і іншыя краіны, дзе парушаюцца правы чалавека, а я гэтую ўвагу спрабую ў той ці іншы спосаб прадэманстраваць, падтрымаць тых, хто змагаецца за свае правы. Але апрэч таго займаюся яшчэ і шмат якімі іншымі рэчамі, так што гэта – пытаньне часу. Калі б я меў яго больш, дык і Беларусі надаваў бы больш увагі.
Імя:: Лявон Горад:: Oulu
Паважаны спадар Прэзідэнт, апошнім часам слова "нацыяналіст" стала вызначэньнем страху і амаль сынонімам слову "нацызм". Гэтае атаясамленьне праводзяць ня толькі улады на Беларусі, з разумелых прычынаў, але яго баяцца і эўрапейцы. Хаця ў той жа Эўропе нацыяналізм дапамог захаваць самабытнасьць і традыцыі этнасаў і народаў. Дапамог у змаганьні за вяртаньне да сваіх каранёў. Асабліва тое тычыцца беларускага этнасу, які паставілі на мяжу небыцьця. Што для вас, паважаны Вацлаў Гавал, азначае вызначэньне «нацыяналіст»? Дзякуй за адказ. Здароўя вам і плёну ў вашай дезйнасьці і вашай жыцьцёвай пазыцыі.
Гавал: Заўсёды залежыць ад моўнага кантэксту, а таксама клімату ў тым асяродку, які размаўляе гэтай мовай. Так што гэта можа мець розныя адценьні. У нашым культурным кантэнксьце "нацыяналіст" – гэта не нацыст, фашыст, экстрэміст альбо тэрарыст. Гэта нехта, хто акцэнтуе нацыянальны ўзровень сваёй індывідуальнасьці на шкоду іншым, што можа хаваць у сабе небясьпеку. На пачатку гэта можа быць непрыкметна, бо кожны любіць сваю радзіму, і ў гэтым нічога кепскага, але калі гэта паступова ўзмацняецца, то некалі можа быць вельмі небясьпечным – аж да такіх, вартых усялякага асуджэньня рэчаў, якімі зьяўляюцца расізм, антысэмітызм альбо нейкі від экстрэмізму.
Імя:: Стась
Господин Президент, скажите, пытался ли Лукашенко встретиться с Вами когда-либо?
Гавал: Я бачыўся зь ім двойчы. Першы раз гэта было ў Польшчы, у Асьвеньціме, дзе ўзгадваліся ахвяры канцэнтрацыйных лягераў, туды былі запрошаныя польскім прэзыдэнтам кіраўнікі суседніх краінаў – там нас, здаецца, было шасьцёра альбо сямёра. Мы правялі ўсе там разам цэлы дзень, але зь ім асобнай гутаркі я ня меў.
А другім разам убачыўся зь ім на абедзе ў ААН у гонар 50-й гадавіны арганізацыі – туды былі запрошаны кіраўнікі ўсіх краінаў. Я ішоў да свайго стала і хацеў падаць руку Пуціну, зь якім мы знаёмыя, але ня змог, бо яго кінуўся абдымаць Лукашэнка. І абдымаў яго так горача, што ледзьве не цалаваў. Дык мне здалося не да часу ўмешвацца ў такі інтымны момант, а ў дадатак я б мусіў тады падаваць руку і Лукашэнку, а я гэтага зусім ня прагнуў.
Радыё Свабода: А як вы ацэньваеце выказваньне прэзыдэнта Вацлава Клаўса, які заявіў, што Лукашэнку рукі б не падаў?
Гавал: Ня ведаю: калі нехта афіцыйна запрошаны – трэба яму, відаць, падаць руку. Але ў дыпляматыі часта вельмі мала адкрытасьці. Я вельмі часта паўтараю ў сваіх выступах, што любыя партнэрскія адносіны можна будаваць толькі на прынцыпах шчырасьці: мусім ня тоіць сакрэты адзін ад аднаго, а адкрыта гаварыць, што думаем пра тыя альбо іншыя рэчы. А гэта, на маю думку, важней, чым такі жэст непаданьня рукі.
Мне гэта нагадала адну гісторыю з майго турэмнага жыцьця, якая з гэтай ня мае агульнага. Мы сядзелі ў камэры ўчатырох: двое ляжалі на верхніх нарах, двое на ніжніх. А паміж намі быў адзін даносчык. І мы – астатнія – дамовіліся паміж сабой, што ніколі яму не адкажам на ніводнае пытаньне, і ўвогуле зь ім ня будзем размаўляць. Гэта падобна на тое, як бы некаму не падаваць рукі. А зразумела, што калі круглыя суткі знаходзісься ў адной камэры – рана ці позна нехта зь некім перагаворыцца. А за гэта мы давалі адзін аднаму штрафныя ачкі: калі нехта будзе засьпеты астатнімі, што гаварыў з тым даносчыкам – нават калі проста зь ім сварыўся – адразу ж атрымліваў штрафное ачко.
Радыё Свабода : Думаеце, што эўрапейскія палітыкі таксама маглі б увесьці паміж сабой штрафныя ачкі за такія кантакты з кіраўніком Беларусі?
Гавал: (сьмяецца) Ну, так: хто ў прыстойнай кампаніі падасьць руку – атрымлівае штрафное ачко...
Імя:: ПЦ "Вясна" Горад:: Менск
Паважаны спадар Гавал!
Зараз у нашай краіне праводзіцца кампанія ў абарону права на жыццё, бо Рэспубліка Беларусь – адзіная краіна ў Эўропе і на постсавецкай прасторы, дзе захоўваецца смяротнае пакаранне, выносяцца і прыводзяцца ў выкананне смяротныя прысуды. Нажаль, мы не маем такой магчымасці прасіць вас асабіста падпісаць петыцыю, але, можа быць, вы выкажыце сваё меркаванне па гэтаму пытанню. Ці мае права дзяржава забіраць жыццё ў чалавека, нават калі ён з'яўляецца апошнім злачынцам?
Гавал: Я ўсё сваё жыцьцё адмаўляў сьмяротнае пакараньне, і для меня гэта – зразумелая рэч. Тым ня менш, ведаю, што грамадзкасьць – ня толькі ў Беларусі, але і, відаць, ва ўсіх краінах – зьяўляецца прыхільніцай сьмяротнага пакараньня. Думаю, што калі б у нас быў рэфэрэндум, дык большасьць людзей таксама выступіла б за аднаўленьне сьмяротнага пакараньня. Зь нейкіх прычынаў людзям падабаецца, калі злачынцаў караюць сьмерцю. Але я яго з прынцыповых меркаваньняў асуджаю.
Імя:: Міхась Скобла Горад:: Менск
Спадар Прэзыдэнт! У 1948 годзе на загад савецкай Масквы чэхаславацкія ўлады пазбавілі чэскага грамадзянства выдатную беларускую паэтку Ларысу Геніюш, якая жыла ў Празе з 1937 года і ў 1947 тое грамадзянства атрымала. Яе арыштавалі ў Вімперку, патрымалі ў турме ў Піску і вывезьлі пад канвоем у СССР, хоць яна ніколі не была савецкай грамадзянкай, і прысудзілі да 25 гадоў няволі. Ларыса Геніюш памерла ў 1983 г. асобай без грамадзянства. Цяперашнія беларускія ўлады адмовіліся рэабілітаваць Л. Геніюш, хоць аніякай віны за ёю няма. У 2010 годзе будзе адзначацца 100 гадоў з дня народзінаў паэткі. Паспрыяйце, каб чэскія ўлады вярнулі адабранае грамадзянства Л. Геніюш. Можа, тады і беларуская ўлада праявіць большае зацікаўленьне ў гэтай справе.
Гавал: Існуе такая грамадзянская ініцыятыва, якая называецца "Свабодная Беларусь", я зьвярну іх увагу на гэта. Няхай яны дасьледуюць пытаньне, і калі да нейкіх высноваў прыйдуць і нешта ў выніку напішуць – я падпішу. Але сам ад сябе не магу нічога сказаць. Тут трэба дасьледаваць пытаньне і паглядзець, што можна зрабіць, каб гэта было прынята ў разьлік.
Радыё Свабода: Сёньня ў Празе адбываецца саміт Усходняга партнэрства – што Вы чакаеце ад гэтай ініцыятывы?
Гавал: Гэта, на маю думку, спроба Эўрапейскага Зьвязу наладзіць розны тып партнэрства зь іншымі краінамі. Мы ўступаем да эры мультыпалярнага, мультыкультурнага сьвету, і ўзьнікае шмат такіх міждзяржаўных ці наддзяржаўных рэгіянальных арганізацый, якія шукаюць новых адносінаў – і паміж сабой, як структурамі, і ўнутры сябе. І ў гэтым сэнсе тая спроба Эўразьвязу шукаць новы тып адносінаў з Расеяй, Кітаем, Індыяй, Канадай, іншымі краінамі, думаю, зьяўляецца лягічнай і слушнай. Што з гэтага канкрэтна атрымаецца – канешне, невядома, можа гэта прынясе плён, а можа будзе мець і нейкія дэфэкты... Сёньняшняя сустрэча ў Празе – першая такога кшталту сустрэча ЭЗ з усходнімі суседзямі. Пабачым, што з гэтага атрымаецца.
Радыё Свабода: Як бы вы пракамэнтавалі меркаваньне, што Эўропа і ЗША паказалі сваю бездапаможнасьць у справе змаганьня зь беларускім рэжымам, і што Лукашэнка давёў, што ён меў рацыю ў сваёй тактыцы паводзінаў з Захадам?
Гавал: Гэта, канешне, ня так, і тут мы вяртаемся да таго, пра што гаварылі – да шчырасьці. Партнэрскія дачыненьні магчымыя толькі тады, калі адзін аднаму партнэры гавораць праўду і тое, пра што сапраўды думаюць. Мае сэнс спрабаваць абмяркоўваць рэчы, тлумачыць іх, імкнуцца да галоснасьці ў краінах, якіх гэта тачыцца. Я памятаю, як больш, чым 20 гадоў таму, для нас, тагачасных дысыдэнтаў, было вельмі важна, што з намі пасьнедаў прэзыдэнт Мітэран. Ён паставіў умову, што ягоны артыкул апублікуюць тутэйшыя газэты – артыкул вельмі крытычны, трэба сказаць, які немагчыма было ўявіць у нашай прэсе. А ўладам так залежала на тым візыце Мітэрана, што яны гэты артыкул апублікавалі. Так што ў гэтым сэнсе такія крокі важныя: ня ў тым, каб легітымізаваць бяспраўе, а ў тым, каб расплюшчыць іншым ня яго вочы.
Радыё Свабода: Спадар прэзыдэнт, мы агучылі ня ўсе пытаньні, які задалі Вам слухачы і наведнікі сайту Радыё Свабода, але амаль усе яны таксама жадалі вам посьпехаў, моцнага здароўя і шчасьця.
Гавал: Дзякуй і перадайце мае шчырыя прывітаньні слухачам Свабоды і галоўнае пажаданьне – дачакацца лепшых часоў!