Сёньня прадстаўнікі Аб’яднаных дэмакратычных сілаў Беларусі перадаюць у амбасады краінаў, якія акрэдытаваныя ў Менску, спэцыяльны зварот Палітрады АДС.
У гэтым дакумэнце зьвяртаецца ўвага міжнароднай супольнасьці на галадоўку, якую праводзіць за кратамі ваўкавыскі прадпрымальнік Мікалай Аўтуховіч. А таксама паведамляецца, што да галадоўкі на знак салідарнасьці далучыліся дэмакратычныя актывісты.
“Мы робім акцэнт на наяўнасьць у Беларусі палітычных вязьняў, а таксама заклікаем правесьці маніторынг сытуацыі і не хавацца ад гэтай праблемы,-- гаворыць сустаршыня Палітрады АДС Анатоль Лябедзька. – І мы просім замежных дыпляматаў, якія працуюць у Беларусі, каб яны паспрабавалі наведаць Аўтуховіча і тых моладзевых актывістаў, якія галадаюць на знак салідарнасьці зь ім”.