Трэці дзень галадоўкі салідарнасьці

Больш як удвая павялічылася колькасьць удзельнікаў галадоўкі салідарнасьці зь Мікалаем Аўтуховічам, якая праводзіцца ў штаб-кватэры БНФ.
СЛУХАЦЬ:


6-га траўня да чатырох актывістаў Маладога фронту, якія абвясьцілі бестэрміновую галадоўку, далучыліся яшчэ 7 маладафронтаўцаў. “Таксама пра ўдзел у тэрміновай галадоўцы нам паведамілі некалькі простых грамадзянаў. Гэтыя людзі выказваюць салідарнасьць з усімі рэпрэсаванымі ў Беларусі”, — сказаў “Свабодзе” Мікола Дземідзенка з Маладога фронту. Разам зь ім у штаб-кватэры БНФ галадуюць Наста Палажанка, Андрусь Цянюта і Арцём Дубскі.

У якіх умовах праходзіць галадоўка? ГЛЯДЗІЦЕ ВІДЭА.

Your browser doesn’t support HTML5

Галадоўка салідарнасьці. Трэці дзень