Урад падвёў вынікі працы беларускай эканомікі ў першым квартале 2009 году. Паводле Мінэканомікі Беларусі, ВУП за гэты час вырас на 1,1 працэнта.
Такую тэндэнцыю ўрад разьлічвае захаваць да канца году, нягледзячы на глябальны эканамічны крызіс.
Экспэрты МВФ днямі пагоршылі прагноз разьвіцьця беларускай эканомікі ў 2009 годзе. Паводле іхных ацэнак, сёлета Беларусь чакае падзеньне аб’ёму валавога ўнутранага прадукту на 4,3 працэнта. Аднак, паводле міністра эканомікі Беларусі Мікалая Зайчанкі, урад разьлічвае, што па выніках году беларуская эканоміка пакажа рост. Пакуль жа, згодна з афіцыйнымі зьвесткамі, ВУП у першым квартале 2009 году вырас на 1,1 працэнта.Разам з тым у прамысловасьці зафіксаваны спад, асабліва ў машынабудаваньні, дзе падзеньне вытворчасьці склала 30 працэнтаў.
Мікалай Зайчанка: “Сытуацыя застаецца складанай. Нэгатыўныя фактары застаюцца. У першую чаргу — звужэньне попыту на зьнешніх рынках”.
Паводле спадара Зайчанкі, урад разьлічвае спад у прамысловасьці кампэнсаваць ростам у сельскай гаспадарцы, будаўніцтве і гандлі. А таксама плянуе захады, якія стымулююць унутранае спажываньне — рост заробкаў і аблягчэньне доступу да крэдытаў на беларускія тавары і будаўніцтва жыльля.
Рэнтабэльнасьць вытворчасьці ў цэлым па Беларусі ў параўнаньні зь мінулым годам упала ўдвая. У значнай ступені гэта адбылося з-за затаварваньня заводзкіх сховішчаў — за год гэтая лічба вырасла амаль у два разы, да 91 працэнта месячнага аб’ёму вытворчасьці. У станкабудаваньні гэтая лічба пераваліла за 200 працэнтаў, а ў аўтамабілебудаваньні дасягнула амаль 300 працэнтаў.
Паводле міністра эканомікі, беларуская прамысловасьць у вялікай ступені цярпіць ад няроўнай канкурэнцыі на расейскім рынку.
Каб пераадолець нэгатыўныя наступствы крызісу, урад зьбіраецца працягваць лібэралізацыю эканамічнай палітыкі і ўмоваў вядзеньня бізнэсу. У прыватнасьці, рыхтуецца ўказ, які скароціць колькасьць ліцэнзаваных відаў дзейнасьці на 14. Тым часам крызіс унёс пэўныя зьмены ў пляны вялікай прыватызацыі ў Беларусі.
Мікалай Зайчанка: “Нічога на распродаж выстаўляцца ня будзе. Зараз ня лепшы час для руху, для продажу ўласнасьці. Але калі сёньня ёсьць гарантыі — то ніякіх пытаньняў”.
У цэлым жа, як заявіў Мікалай Зайчанка, урад не зьбіраецца ўводзіць нейкія новыя падыходы ў ацэнцы эканамічнай сытуацыі, а будзе імкнуцца правільна і апэратыўна прымаць рашэньні, якія б адэкватна рэагавалі на зьнешнія выклікі і кампэнсавалі нэгатыўныя наступствы крызісу.
Экспэрты МВФ днямі пагоршылі прагноз разьвіцьця беларускай эканомікі ў 2009 годзе. Паводле іхных ацэнак, сёлета Беларусь чакае падзеньне аб’ёму валавога ўнутранага прадукту на 4,3 працэнта. Аднак, паводле міністра эканомікі Беларусі Мікалая Зайчанкі, урад разьлічвае, што па выніках году беларуская эканоміка пакажа рост. Пакуль жа, згодна з афіцыйнымі зьвесткамі, ВУП у першым квартале 2009 году вырас на 1,1 працэнта.
Сытуацыя застаецца складанай.
Мікалай Зайчанка: “Сытуацыя застаецца складанай. Нэгатыўныя фактары застаюцца. У першую чаргу — звужэньне попыту на зьнешніх рынках”.
Паводле спадара Зайчанкі, урад разьлічвае спад у прамысловасьці кампэнсаваць ростам у сельскай гаспадарцы, будаўніцтве і гандлі. А таксама плянуе захады, якія стымулююць унутранае спажываньне — рост заробкаў і аблягчэньне доступу да крэдытаў на беларускія тавары і будаўніцтва жыльля.
Рэнтабэльнасьць вытворчасьці ў цэлым па Беларусі ў параўнаньні зь мінулым годам упала ўдвая. У значнай ступені гэта адбылося з-за затаварваньня заводзкіх сховішчаў — за год гэтая лічба вырасла амаль у два разы, да 91 працэнта месячнага аб’ёму вытворчасьці. У станкабудаваньні гэтая лічба пераваліла за 200 працэнтаў, а ў аўтамабілебудаваньні дасягнула амаль 300 працэнтаў.
Паводле міністра эканомікі, беларуская прамысловасьць у вялікай ступені цярпіць ад няроўнай канкурэнцыі на расейскім рынку.
Нічога на распродаж выстаўляцца ня будзе.