Напярэдадні саміту “Усходняга партнэрства” ў Празе 7 траўня міжнародны друк надае шмат увагі пэрспэктывам гэтага праекту Эўрапейскага Зьвязу.
Гутарка Алены Радкевіч зь Сяргеем Абламейкам
Радкевіч: Сяргей, якія з публікацыяў пра “Ўсходняе партнэрства” сёньня прыцягнулі вашу ўвагу?
Абламейка: Найперш, Алена, гэта артыкул былога прэзыдэнта Польшчы Аляксандра Квасьнеўскага “Бэрлінскіх сьценаў больш не павінна быць” ў газэце “The Wall Street Journal”. Працэс стварэньня адзінай і свабоднай Эўропы, – піша Квасьнеўскі, – яшчэ не завяршыўся. Як доказ, ён прыводзіць Балканы і Ўкраіну.
Паводле былога прэзыдэнта Польшчы, сёньня самую вялікую трывогу выклікае Ўкраіна – дзяржава з 46-мільённым насельніцтвам. Палітыка Захаду да Ўкраіны непасьлядоўная і заблытаная. Квасьнеўскі піша, што ня важна, калі Ўкраіна стане членам Эўразьвязу і НАТО – цяпер пакуль мова аб гэтым ня ідзе. Але яна павінна дакладна ведаць, што такое членства пры выкананьні пэўных умоваў магчымае.
І толькі тады, сьцьвярджае былы польскі прэзыдэнт, насельніцтва Ўкраіны зьмірыцца з балючымі рашэньнямі. Другі важны момант, паводле Квасьнеўскага, – Украіна не павінна быць разьменнай манэтай у перамовах з Расеяй. Украіна – незалежная эўрапейская дзяржава, якая павінна мець свабоду выбару шляху.
Радкевіч: Сяргей, вось учора газэта “Frankfurter Rundschau” сьцьвярджала, што ў апошнія месяцы пры падрыхтоўцы да саміту “Ўсходняга партнэрства” зьмяніліся акцэнты – раней акцэнт ставіўся на палітычныя пытаньні, а цяпер больш увагі надаецца эканамічнай стабілізацыі шасьці постсавецкіх краінаў. Ці былі сёньня публікацыі на гэты конт у міжнародным друку?
Абламейка: Што да эканамічных пытаньняў, дык і тут, Алена, маю ўвагу прыцягнула публікацыя двух былых высокіх амэырканскіх чыноўнікаў – былой дзяржсакратаркі ЗША Мадлен Олбрайт і былога міністра абароны ЗША Коліна Паўэла. У той жа газэце “The Wall Street Journal” яны апублікавалі артыкул “Не забываймася пра замежную дапамогу”.
Былыя амэрыканскія міністры пішуць, што эканамічны дабрабыт Амэрыкі залежыць ад дабрабыту і бясьпекі астатняй часткі сьвету. Аўтары сьцьвярджаюць, што жаданьне Амэрыкі пашыраць дэмакратыю і зьмяншаць беднасьць у сьвеце наўпрост залежыць ад адкрытасьці амэрыканскіх рынкаў для бедных краінаў і для далейшай амэрыканскай фінансавай дапамогі тым, хто ў такой дапамозе мае патрэбу.
Радкевіч: А што, Сяргей, піша пра саміт друк Чэхіі – краіны-старшыні Эўразьвязу, гаспадыні саміту “Усходняга партнэрства”.
Абламейка: Напярэдадні газэта “Lidove Noviny” зьмясьціла артыкул “Усходняму партнэрству” пагражае крах”. У артыкуле сьцьвярджаецца, што арганізатары з боку Чэхіі робяць усё магчымае для посьпеху саміту 7 траўня, Аднак ёсьць шмат праблем. Газэта цытуе ананімнага чэскага чыноўніка, які кажа, што чым больш заходняя краіна, тым менш яе прадстаўнікі хочуць ехаць на саміт у Прагу.
Пакуль што дакладна пацьвердзіла сваю прысутнасьць канцлерка Нямеччына Ангела Мэркель. Пакуль няпэўная сытуацыя з прадстаўнікамі Вялікай Брытаніі і Францыі. Тая ж крыніца ў чэскім урадзе, паводле газэты, заявіла што праграма “Усходняга партнэрства” – гэта костка ў горле для францускага прэзыдэнта Сарказі. Яго праект Міжземнаморскага Зьвязу буксуе, і Сарказі вельмі раўніва ставіцца да канкурэнтнага праекту.
Яшчэ адна праблема – згадваньне ў праекце дэклярацыі, якую падпішуць лідэры ў Празе, візавай лібэралізацыі. Супраць гэтага выступілі Нямеччына і Аўстрыя. Цяпер у праект унесена новая формула, Якая згадвае пра “паступовыя крокі” ў гэтым кірунку. Наогул, пішуць “Lidove Noviny”, цяпер шмат засьцярогаў, што “Ўсходняе партнэрства” можа спасьцігнуць лёс Міжземнаморскага Зьвязу. Аднак газэта прыводзіць аптымістычныя словы намесьніка міністра замежных спраў Чэхіі Томаша Пояра, які сказаў, што “Ўсходняе партнэрства” – больш памяркоўны праект і не прадугледжвае стварэньня новых сакратарыятаў ці іншых структур. Ужо да чэрвеня Эўрапейская камісія выпрацуе першыя праекты супрацоўніцтва і прызначыць адказных каардынатараў для кожнай з шасьці постсавецкіх краінаў.