Пацьверджаная колькасьць выпадкаў заражэньня людзей грыпам A/H1N1 у сьвеце ўзрасла да 615, паведамляе ў суботу агенцтва AP са спасылкай на заяву Ўсясьветнай арганізацыі аховы здароўя.
Раней арганізацыя паведамляла пра 365 пацьверджаных выпадкаў захворваньня гэтым вірусам, які вядомы таксама як сьвіны грып, перадае "РИА "Новости".
Па апошніх дадзеных Усясьветнай арганізацыі аховы здароўя, ад A/H1N1 памерлі 17 чалавек. Разам з тым Мэксыка, якая, як лічыцца, стала першай крыніцай грыпу, афіцыйна пацьвердзіла, што захварэлі 397 чалавек, 16 памерлі. ЗША паведамілі аб 141 выпадку хваробы і адным факце сьмерці.
Хворыя на грып A/H1N1 зарэгістраваныя ў Канадзе, Гішпаніі, Вялікай Брытаніі, Ізраілі, Новай Зэляндыі, Нямеччыне, Аўстрыі, Швэйцарыі, Нідэрляндах, Даніі, Францыі, Паўднёвай Карэі і адмысловым адміністрацыйным раёне КНР Сянгане (Ганконгу).