1-га траўня – апошні дзень, каб пацьвердзіць склад нацыянальных дэлегацый на саміт “Усходняга партнэрства”, які адбудзецца ў Празе. Пакуль кіраўнік Беларусі Аляксандар Лукашэнка не вызначыў, хто паедзе на саміт. Тым часам чэскія арганізатары саміту паведамілі, што Беларусь накіруе ў Прагу дэлегацыю пад кіраўніцтвам першага віцэ-прэм’ера Ўладзіміра Сямашкі. Чаму пытаньне прадстаўніцтва Беларусі выклікала спрэчкі сярод эўрапейскіх чыноўнікаў і палітыкаў? Пра гэта Алесь Дашчынскі гутарыць з дырэктарам праграмаў “Расея — Эўразія” нямецкага таварыства зьнешняй палітыкі Аляксандрам Рарам.
Дашчынскі: Візыт Аляксандра Лукашэнкі ў Рым і Ватыкан – гэта своеасаблівы абмен на тое, што ён не паедзе ў Прагу, альбо гэта пропуск на саміт “Усходняга партнэрства”? Чаму ён так цягне з рашэньнем?
Рар: “Вельмі цяжка сказаць. Бо Лукашэнка прымае свае рашэньні дастаткова спантанна. І не заўсёды іх можна прадказаць. Дагэтуль усё застаецца адкрытым. Відаць, для Лукашэнкі важна зразумець, які сэнс будзе мець яго візыт у Прагу. Калі ён упэўнены ў тым, што Беларусь будзе поўнасьцю інтэгравана ў эўрапейскую стратэгічную праграму добрасуседзтва з боку Эўразьвязу, і пачнецца канкрэтнае супрацоўніцтва з Эўразьвязам, ён вырашыць туды паехаць. Але ёсьць засьцярогі, зь яго меркаваньня, што ён можа там патрапіць пад прыцэл яго крытыкаў, лідэраў іншых дзяржаў, якія яго проста будуць заганяць у вугал. І карыстаць унікальную магчымасьць сустрэчы зь ім, каб прад’явіць яму цэлы шэраг прэтэнзій адносна парушэньня правоў чалавека, нормаў дэмакратыі ў сваёй краіне і гэтак далей. Таму, я думаю, ён хоча прыняць правільнае рашэньне. Але гэта рашэньне яму даецца пакуль вельмі складана. Ён дакладна не ведае чаго чакаць. Выйграе ён асабіста і для палітыкі сваёй краіны альбо не – перад ім гэта складаны выбар”.
Дашчынскі: Чаму пытаньне прадстаўніцтва Беларусі выклікала спрэчкі сярод эўрапейскіх чыноўнікаў і палітыкаў? Выказваюцца розныя меркаваньні адносна ўдзелу А.Лукашэнкі ў саміце? І калі там будзе канцлер Нямеччыны Ангела Мэркель, то ці падасьць яна яму руку?
Рар: “Я думаю, што ва ўсякім разе падасьць яму руку – і правую, і, можа, левую. Але адказ на пытаньне просты – у Эўразьвязе няма
Дашчынскі: Вы сказалі, што А.Лукашэнка шукае ўпэўненасьці ў тым, што Беларусь будзе поўнасьцю інтэгравана ў праграму “Усходняга партнэрства”. А ці будзе гэта наогул залежаць ад таго, хто будзе прадстаўляць Беларусь на саміце 7-га траўня?
Рар: “Я думаю, што ад пэрсонаў многае залежыць. Бо нейкія выказваньні і запэўніваньні беларускі бок на гэтым саміце на вышэйшым узроўні мусіць рабіць. Інакш яна не можа інтэгравацца ні ў якой ступені ў гэту эўрапейскую праграму. Але ж ёсьць і нюансы. Ёсьць праблемы Расеі. Лукашэнка таксама павінен выразна падумаць, ці правільна яму цяпер інтэгравацца ў нейкую стратэгічную праграму Эўразьвязу, якая можа павярнуцца супраць Расеі. Ці можа так здарыцца, што ён рапатм будзе знаходзіцца ў нейкім блёку эўрапейскіх краінаў, якія будуць весьці антырасейскую палітыку. Яму гэта не выгадна. Бо ён мае эканамічныя сувязі з Расеяй і вайсковыя абавязацельствы перад Масквой. Таму ён не хоча трапіць у гэту пастку. Сыходзячы з гэтых меркаваньняў, магчыма, ён вырашыць, каб на гэтай сустрэчы Беларусь была прадстаўлена іншымі чыноўнікамі. Але яму вельмі хацелася б зноў вярнуцца ў Эўропу, паехаць у Эўропу і там паказаць, праявіць сябе. Не дарма ён сустрэўся з папам рымскім і паказаў, што ён ідзе ў Эўропу са сваімі каштоўнасьцямі. Ён падкрэсьлівае, што ён прыхільнік эўрапейскіх каштоўнасьцяў, але ў яго разуменьні. Я думаю, што гэта дастаткова хітры ход. Бо цяпер ён заўсёды можа аргумэнтаваць, што ён падае руку маральным інстанцыям на Захадзе, што паважае культуру Эўропы”.
Дашчынскі: А што б вы параілі кіраўніку Беларусі ў гэтым складаным для яго выбары: ці ехаць яму на саміт у Прагу?
Рар: “Сыходзячы з інтарэсаў Беларусі, канечне, трэба ехаць. Бо ў сярэдняй і дальнетэрміновай пэрспэктыве ў Беларусі няма іншай альтэрнатывы, чым ісьці ў Эўропу. Калі ён не паедзе, ён нічога не выйграе. Бо пазбавіць сябе магчымасьці выказаць пазыцыю краіны ў гэты вельмі цяжкі для Эўропы пэрыяд, калі эканамічны крызіс прымушае ўсіх разам працаваць і забывацца на дагматычныя спрэчкі. Калі ён паедзе туды не падрыхтавана, пачне крытыкаваць і бадацца з заходнімі лідэрамі, гэта можа нэгатыўна адбіцца на палітыцы Беларусі. Але, я думаю, што шлях у Эўропу трэба пракладваць. На першым пляне павінны стаяць беларускія нацыянальныя інтарэсы. І зараз, можа, апошнія гадзіны, апошні момант, калі пра іх трэба выразна падумаць і прыняць стратэгічнае рашэньне. А гэта Лукашэнку, напэўна, вельмі цяжка прыняць”.
Дашчынскі: Візыт Аляксандра Лукашэнкі ў Рым і Ватыкан – гэта своеасаблівы абмен на тое, што ён не паедзе ў Прагу, альбо гэта пропуск на саміт “Усходняга партнэрства”? Чаму ён так цягне з рашэньнем?
Рар: “Вельмі цяжка сказаць. Бо Лукашэнка прымае свае рашэньні дастаткова спантанна. І не заўсёды іх можна прадказаць. Дагэтуль усё застаецца адкрытым. Відаць, для Лукашэнкі важна зразумець, які сэнс будзе мець яго візыт у Прагу. Калі ён упэўнены ў тым, што Беларусь будзе поўнасьцю інтэгравана ў эўрапейскую стратэгічную праграму добрасуседзтва з боку Эўразьвязу, і пачнецца канкрэтнае супрацоўніцтва з Эўразьвязам, ён вырашыць туды паехаць. Але ёсьць засьцярогі, зь яго меркаваньня, што ён можа там патрапіць пад прыцэл яго крытыкаў, лідэраў іншых дзяржаў, якія яго проста будуць заганяць у вугал. І карыстаць унікальную магчымасьць сустрэчы зь ім, каб прад’явіць яму цэлы шэраг прэтэнзій адносна парушэньня правоў чалавека, нормаў дэмакратыі ў сваёй краіне і гэтак далей. Таму, я думаю, ён хоча прыняць правільнае рашэньне. Але гэта рашэньне яму даецца пакуль вельмі складана. Ён дакладна не ведае чаго чакаць. Выйграе ён асабіста і для палітыкі сваёй краіны альбо не – перад ім гэта складаны выбар”.
Дашчынскі: Чаму пытаньне прадстаўніцтва Беларусі выклікала спрэчкі сярод эўрапейскіх чыноўнікаў і палітыкаў? Выказваюцца розныя меркаваньні адносна ўдзелу А.Лукашэнкі ў саміце? І калі там будзе канцлер Нямеччыны Ангела Мэркель, то ці падасьць яна яму руку?
Рар: “Я думаю, што ва ўсякім разе падасьць яму руку – і правую, і, можа, левую. Але адказ на пытаньне просты – у Эўразьвязе няма
Ён можа там патрапіць пад прыцэл яго крытыкаў, лідэраў іншых дзяржаў, якія яго проста будуць заганяць у вугал. І карыстаць унікальную магчымасьць сустрэчы зь ім, каб прад’явіць яму цэлы шэраг прэтэнзій адносна парушэньня правоў чалавека, нормаў дэмакратыі
агульнага бачаньня ўсходняй палітыкі. Абсалютна розныя думкі як супрацоўнічаць з Расеяй, як весьці справы з Беларусяй ці Ўкраінай. У Эўразьвязе ёсьць раскол, проста адкрыта пра гэта людзі не гавораць. Але Беларусь цяпер тыповы прыклад таго, як па рознаму розныя краіны старой і новай Эўропы глядзяць на тое, як трэба працаваць з постсавецкай прасторай”. Дашчынскі: Вы сказалі, што А.Лукашэнка шукае ўпэўненасьці ў тым, што Беларусь будзе поўнасьцю інтэгравана ў праграму “Усходняга партнэрства”. А ці будзе гэта наогул залежаць ад таго, хто будзе прадстаўляць Беларусь на саміце 7-га траўня?