Кіраўнік прэсавай службы Аляксандра Лукашэнкі Павал Лёгкі не пацьвердзіў “Свабодзе” інфармацыю з Чэхіі аб тым, што беларускую дэлегацыю на саміце 7 траўня ў Празе ўзначаліць першы віцэ-прэм’ер Уладзімер Сямашка.
“Я пакуль ня чуў публічна абвешчанага рашэньня. Якое будзе рашэньне – ня ведаю, можа, прэзыдэнт скажа аб гэтым. Пакуль я ня ведаю, хто канкрэтна паедзе ў Прагу, у мяне такой інфармацыі няма. Публічна гэтае прозьвішча пакуль не называлася”.
Прэсавы сакратар беларускага ўраду Аляксандар Цімашэнка ня змог пацьвердзіць ці абвергнуць гэтую інфармацыю. У МЗС Беларусі таксама інфармацыі пакуль што не камэнтуюць.
Прэсавы сакратар беларускага ўраду Аляксандар Цімашэнка ня змог пацьвердзіць ці абвергнуць гэтую інфармацыю. У МЗС Беларусі таксама інфармацыі пакуль што не камэнтуюць.