Каля двух дзясяткаў чалавек узялі ўдзел у акцыі памінаньня ахвяр сталінізму, якая прайшла 29 красавіка ва ўрочышчы Курапаты на паўночна-ўсходняй ускраіне Менску.
Прысутныя ўсклалі кветкі да памятных знакаў і Крыжа пакут, запалілі сьвечкі каля іх падножжа, прасьпявалі нацыянальны духоўны гімн “Магутны Божа”.
Паводле слоў кіраўніка сэкцыі “Мэмарыял” Беларускага добраахвотнага таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры Вячаслава Сіўчыка, такія акцыі памяці праходзяць 29-га дня кожнага месяца ўжо больш за два гады.
“Мэта гэтых акцый, — адзначыў грамадзкі лідэр, — каб у беларускім календары ўзьнікла дата памяці ахвяр палітычных рэпрэсій — 29 кастрычніка. Вельмі шкада, што якраз напярэдадні нашай акцыі па Беларусі прайшла чарговая хваля вандалізму.
Два крыжы былі падпалены тут, у Курапатах. Тры дні таму ў Вілейцы невядомымі зьнішчаны помнік Лапіцкаму (Расьціслаў Лапіцкі — кіраўнік антыкамуністычнай падпольнай арганізацыі ў 1948-1950 гады. — БелаПАН.), пастаўлены на месцы ягонага расстрэлу. Акты вандалізму сьведчаць пра тое, што каты і іх патомкі маюць уладу ў гэтай беднай краіне”.