У заключным матчы першага раўнду беларускія хакеісты перагулялі сёньня каманду Вугоршчыны зь лікам 3:1. Шайбы ў беларусаў закінулі Аляксей Калюжны, Аляксей Угараў і Міхаіл Грабоўскі.
На другім этапе чэмпіянату супернікамі зборнай Беларусі будуць каманды групы “D” – Фінляндыі, Чэхіі, а таксама Нарвэгіі або Даніі. Канчатковы каляндар гульняў другога этапу стане вядомы заўтра – пасьля завяршэньня матчаў у групе “D”.