На сайце Свабоды прайшла онлайн- канфэрэнцыя з рэдактарам беларускага сэктару Радыё Ватыкана Янкам Мойсікам.
Янка Мойсік нарадзіўся ў 1956 годзе ў вёсцы Парцава, што на Бельшчыне ў Польшчы. Закончыў Вышэйшую школу плянаваньня і статыстыкі ў Варшаве. У сьнежні 1981 году, напярэдадні ўвядзеньня ваеннага становішча, выехаў у Аўстрыю. Там сустрэўся з айцом Тамушанскім, былым кіраўніком беларускай праграмы на Радыё Ватыкана, які неўзабаве прапанаваў пераехаць у Рым. На працу ў Ватыкан Янка Мойсік уладкаваўся праз два гады пасьля таго, у 1983-м. Ад таго часу ён зьвязаны з Радыё Ватыкана.
У інтэрвію Свабодзе Янка Мойсік сказаў: "Ватыкан ад самага пачатку гаворыць, што ёсьць добрая сытуацыя зь веравызнаньнем у Беларусі. Я б тут не гаварыў пра напружаньне і дрэнную сытуацыю. Ёсьць такі факт, што ў Беларусі не хапае сьвятароў-беларусаў, здаецца каля 40 працэнтаў – іншаземцы, пераважна палякі, якім Лукашэнка робіць праблемы. Значыць, трэба мець візы..."
Прачытаць тэкст канфэрэнцыі можна тут.