Такое меркаваньне выказаў журналістам міністар замежных спраў Люксэмбургу Жан Асэльборн.
Учора ў Люксэмбургу адбылася нарада міністраў МЗС ЭЗ, на якой, у тым ліку, абмяркоўваліся пытаньні, зьвязаныя з устаноўчым самітам “Усходняга партнэрства”.
“Запрашэньне, якое мы перадалі Беларусі нельга звужаць да запрашэньня для Лукашэнкі. Прыедзе ці не прыедзе Лукашэнка ў Прагу, паверце мне, пра гэта ня ведае ніхто, пра гэта мы будзем ведаць толькі а 16-й гадзіне 7 траўня, а раней – не. У гэтым я перакананы”, падкрэсьліў міністар, адказваючы на пытаньне адносна абурэньня беларускай апазыцыі ў сувязі з запрашэньнем беларускага кіраўніка ў Прагу.
Як заўважыў высокі люксэмбурскі дыплямат, “пытаньне ў іншым: ці карысна для беларусаў падобнае супрацоўніцтва з ЭЗ, наколькі гэта можа палепшыць іх жыцьцё? Людзі ў Беларусі ды ў іншых краінах партнэрства павінны ведаць, што пра іх не забыліся”.
Паводле Жана Асэльборна, цяпер канфліктная сытуацыя паміж уладамі і апазыцыяй “назіраецца як найменей у чатырох з шасьці краінаў рэгіёну. Акрамя Беларусі, гэта Грузія, Украіна, Малдова. Далёка ня простыя партнэры для ЭЗ і Азэрбайджан з Армэніяй”.
“Аднак мы мусім садзейнічаць гэтым грамадзтвам у тым, каб палепшыўся стан грамадзянскіх правоў, каб палепшылася эканамічныя стасункі, што азначае даць грамадзянам гэтых краін больш пэрспэктываў”, падкрэсьліў міністар.
Асэльборн лічыць, што час ізаляцыі ў Эўропе ўжо прайшоў.