Беларусь і Ватыкан выказваюць зацікаўленасьць у актывізацыі супрацоўніцтва ў самых розных сфэрах. Пра гэта заявіў журналістам намесьнік міністра замежных справаў Беларусі, амбасадар пры Сьвятым пасадзе Сяргей Алейнік пасьля сустрэчы Аляксандра Лукашэнкі з дзяржсакратаром папы рымскага, кардыналам Тарчызіё Бэртонэ.