Сёньня ў Берасьці асноўныя мерапрыемствы з нагоды гадавіны чарнобыльскай аварыі ладзілі актывісты Партыі БНФ.
А 14-й гадзіне ў цэнтры Берасьця актывісты Партыі БНФ пачалі раздаваць мінакам улёткі пра чарнобыльскую трагедыю. Прапаноўваліся таксама чорныя стужачкі як напамінак пра ахвяры Чарнобылю. А 17-й гадзіне ў гарадзкім Палацы культуры пачаўся канцэрт берасьцейскіх рок-гуртоў “Сьцяна” і “Бяз назвы”. Іх песьні — таксама ў памяць пра чарнобыльцаў.
Пра ўвагу берасьцейцаў да чарнобыльскай даты гаворыць лідэр Берасьцейскай абласной арганізацыі Партыі БНФ Зьміцер Шыманскі:
“Мы раздалі тысячу ўлётак — усё, што ў нас было. У мерапрыемстве прымалі ўдзел ня толькі сябры партыі БНФ. Сябры „Моладзі БНФ“, сябры „Дзедзіча“, а таксама нашы партнэры па аб’яднаных дэмакратычных сілах — прадстаўнікі сацыял-дэмакратычнай партыі „Грамада“ і прадстаўнікі „Моладзі АГП“. Людзі нармальна, прыязна ставіліся”.
Паводле суразмоўцы, адмысловага дазволу з боку ўладаў, паводле закону, ім не патрабавалася. З боку праваахоўных органаў не было правакацый і затрыманьняў.
У Берасьці сёньня вядомы беларускі бард Віктар Шалкевіч. Яго меркаваньне:
“Дата ня вельмі вясёлая. У той дзень, калі гэта адбылося, якраз быў вельмі цёплы дзень. Дзьмуў такі страшэнны цёплы вецер з паўднёвага ўсходу. Шкада проста. Дзеля таго каб здаць да акрэсьленай даты гэту ерундовую станцыю, яны загубілі вялікую колькасьць людзей. Шкада, таму што людзі — гэта самае дарагое, што ў нас ёсьць. Усе астатнія рэчы мы можам зрабіць гэтымі ж рукамі. А людзей ужо ня вернеш”.
І яшчэ сёньня ўвечары ў райцэнтры Бяроза актывісты апазыцыі ўшануюць памяць пацярпелых ад чарнобыльскай аварыі, запаліўшы памінальныя сьвечкі.