Бел-чырвона-белы сьцяг з чорнай стужкай зьявіўся мінулай ноччу на электрычных дратах над шашой Віцебск-Палоцак, недалёка ад уезду ў абласны цэнтар.
Паводле віцебскага апазыцыянэра Барыса Хамайды, які спасылаецца на вартыя даверу крыніцы, да сьцяга прымацавана цыдулка: "Да дня смутку і жалобы – угодкаў чарнобыльскай трагедыі. Жыве Беларусь! Жыве вечна! Мірон".
Бел-чырвона-белы сьцяг убачылі сотні мінакоў і кіроўцаў аўтатранспарту: ён правісеў над шашой усю ноч да сёньняшняй раніцы.