Івянец Валожынскага раёну ўсяго за 70 кілямэтраў ад Менску. Землі вакол мястэчка забруджаныя радыяцыяй, але ўлады ня лічаць тутэйшых жыхароў ахвярамі Чарнобылю і 26-га красавіка ладзяць тут канцэрты. Мікалай Куксо адмыслова захоўвае афішы.
“Забаўляльнае шоў….Бачыце, яны забаўляюцца. Людзі паміралі, а яны забаўляюцца. Гэта вось было 26-га красавіка 2007 году…”
Карэспандэнт Радыё Свабода наведаў з відэакамэрай Валожынскі раён, дзе пасьля Чарнобыльскай аварыі ўтварылася радыяцыйная пляма ў некалькі сотняў квадратных кілямэтраў. Як жывуць там людзі? Як яны бароняцца ад радыяцыі?