Адпаведна з Указам прэзыдэнта № 214, на шэсьць месяцаў увазное мыта на бульбу, цыбулю, капусту, моркву і буракі зацьверджана ў памеры 180%. Мэтаю гэтага захаду міністэрства сельскай гаспадаркі называе дапамогу айчыннаму рынку гародніны. Як адаб’ецца такая дапамога на беларускіх пакупніках?
Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчаваньня патлумачыла: на дадзены момант у краіне дастаткова рэсурсаў айчыннай гародніны. У сховішчах сельгасарганізацый на 1 сакавіка знаходзілася больш за 25 тысяч тон бульбы, 390 тон яблык, больш за 50 тысяч тон гародніны: каля 10 тысяч тон морквы, каля 6 — буракоў, каля 20 — цыбулі.
Гэтыя аб’ёмы ўтрая перавышаюць запасы на той жа пэрыяд у 2008 годзе. Таму айчыннаму вытворцу вырашылі дапамагчы, ускладніўшы ўмовы замежным прадаўцам. У прыватнасьці, мыта на капусту раней было 75%, а цяпер — 180%. Гэта значыць, імпартная капуста ці зьнікне зь беларускіх паліц, ці будзе каштаваць больш чым удвая даражэй.
На думку Віктара Гарбачова, лідэра кампаніі “За свабоднае разьвіцьцё прадпрымальніцтва”, гэткая дапамога айчыннаму рынку адбываецца за кошт пакупнікоў:
“Сытуацыя будзе складацца так: чалавек прывык да пэўнай якасьці таго, што ён спажывае. Пакаштаваў смачную польскую моркву, смачныя і больш танныя за беларускія гішпанскія памідоры, а цяпер ён вымушаны будзе набываць беларускае. Гэта — не паратунак. І плаціць за гэта будзе пакупнік, будзе несьці фінансавыя страты пакупнік. Усё, што робяць з рынкам, адбіваецца найперш на спажыўцах”.
Фэрмэр Міхаіл Шруб спэцыялізуецца на вырошчваньні і продажы гародніны. Ён, наадварот, лічыць, што прынятае рашэньне выглядае лягічным.
“Паспрабуйце нашу канкурэнтаздольную прадукцыю прадаць у Польшчу. Што вам палякі скажуць? А нічога ня скажуць — ня пусьцяць яны нас туды. Як не пусьцілі ў Літву, мы спрабавалі… Я лічу, трэба рынак свой абараняць, можа, ня гэткімі мэтадамі, ня ведаю. Адзінае, што гэткая палітыка павінна быць доўгатэрміновай. Таму што рэзкія скачкі мыта — таксама ня вельмі…”
Акурат доўгатэрміновых станоўчых вынікаў чакаць ня варта, упэўнены эканаміст Зьміцер Бабіцкі:
“У доўгатэрміновым пляне, безумоўна, нявыгадна. Нідзе пратэкцыянізм не прыносіць станоўчых вынікаў. Трэба адкрываць рынкі, каб айчынныя вытворцы мелі стымул мадэрнізаваць сваю вытворчасьць, павышаць эфэктыўнасьць, зьніжаць кошты. А гэткі пратэкцыянізм — ня вельмі добрая для эканомікі рэч. І Ўсясьветнай гандлёвай арганізацыяй такія меры забароненыя ў такім выглядзе. Калі б мы былі сябрамі Эўразьвязу, нам бы так сябе паводзіць не ўдалося. Сусьветная практыка кажа, што ў доўгатэрміновым пляне ніякіх станоўчых вынікаў чакаць не даводзіцца”.
На канкурэнтаздольнасьць сваёй прадукцыі фэрмэр Шруб ня скардзіцца. Але падкрэсьлівае: гэта не адзіны складнік гарантыі пасьпяховасьці:
“Канкурэнтаздольнасьць вызначаю ня я, а пакупнік. Мы яе прадаем, сваю гародніну, — значыць, яна канкурэнтаздольная. Мы, прыкладам, ёсьць на расейскім рынку. А там, як разумееце, даводзіцца канкурыраваць і з польскімі, і з галяндзкімі фэрмэрамі. Гэта пытаньне складанае. Я як эканаміст магу сказаць, што ўсе дзяржавы ўжываюць гэткія меры. А калі казаць пра тую самую цыбулю, то цяпер, прыкладам, гаспадаркі ня могуць прадаць яе нават па 300 рублёў. Гэта рэальна значна ніжэй, чым сабекошт”.
Размаўляю з супрацоўніцай адной з гарадзкіх крамаў, што спэцыялізуюцца на продажы гародніны і садавіны. Мая суразмоўніца ўпэўненая: іхная крама не пацярпіць ад новага мыта на імпарт.
“Што ў нас зь імпартнай гародніны… Раньняя сьвежая капуста, вельмі прыгожая, з апэтытнымі зялёнымі лістамі, 5470 рублёў беларускіх, я лічу — вельмі прывабны кошт. Яшчэ цьвятная капуста, пэкінская капуста — з тых, што несэзонныя ў нас цяпер, часнык кітайскі”.
Крама, кажа мая суразмоўніца, мае сталых пакупнікоў. Выключна добрыя водгукі ў кнізе скаргаў і прапановаў. І сьвядома спэцыялізуецца найперш на айчыннай гародніне, садавіне і вытворных прадуктах — нарыхтоўках, кансэрвах. Выглядае, паводле шматгадовага досьведу маёй суразмоўцы, што мытныя абмежаваньні імпарту наўрад ці вырашаць глыбінныя праблемы айчыннай вытворчасьці гародніны.
“Я ў гандлі гароднінай працую з 1969-га году. Тады ў горадзе было 126 крамаў спэцыялізаваных і сем камбінатаў перапрацоўчых. Цяпер, на дадзены момант, камбінат застаўся адзін і тры крамы на ўвесь горад”.
Рынак рынкам, а правы правамі, кажа Віктар Гарбачоў. На ягоны погляд, Указ № 214 — гэта парушэньне правоў беларусаў, запісаных у Канстытуцыі:
“Калі ў Канстытуцыі напісана, што чалавек мае права выбару, права мець свой пункт гледжаньня, мае, паводле заканадаўства, права выбару ў пакупках і ненавязваньня паслугаў, то гэтае права выбару і павінна за ім застацца. Трэба спачатку стварыць якасны тавар, а потым ужо абараняць свой рынак. Фэрмэру, натуральна, лепей. Маўляў, канечне, бярыце мае памідоры. А калі я не хачу яго памідоры набываць? Ідзе вайна незразумела для чаго і дзеля чаго”.